Знайсці
17.05.2023 / 20:027РусŁacБел

Ціханоўская пагаварыла з прэм’ерам Партугаліі пра санкцыі на калійныя ўгнаенні

Святлана Ціханоўская ў рамках удзелу ў саміце Рады Еўропы ў ісландскім Рэйк'явіку сустрэлася з прэм'ер-міністрам Партугаліі Антоніу Кошта. Асноўнай тэмай гэтай размовы было пытанне беларускіх калійных угнаенняў і іх экспарту ў трэція краіны.

Падчас сустрэчы Ціханоўскай з Антоніу Кошта. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Ціханоўская падчас размовы падкрэсліла, што

змякчаць санкцыі Еўрапейскага саюза ў дачыненні да калійных угнаенняў з Беларусі нельга, бо гэта не вырашыць праблемы харчовага крызісу, але прывядзе да яшчэ большага адчування рэжымам сваёй беспакаранасці.

Замест гэтага Ціханоўская прапанавала шукаць іншае вырашэнне праблемы, у тым ліку праз далучэнне вытворцаў калійных угнаенняў з трэціх краін.

Акурат цяпер у ААН і Еўрапейскім саюзе ідзе актыўная дыскусія наконт змякчэння санкцый на транзіт часткі калійных угнаенняў з Беларусі для паставак у трэція краіны, якія залежаць ад беларускага калію. Партугалія — адна з тых краін, якія, як сцвярджаецца, лабіруюць пытанне змякчэння санкцый на пастаўку калійных угнаенняў у Еўрасаюзе. Без іх, маўляў, існуе пагроза таго, што будуць галадаць краіны «трэцяга свету».

Акрамя гэтага найбольш важнага пытання, палітыкі таксама дамовіліся правесці сустрэчу ў Лісабоне з прадстаўнікамі беларускіх кампаній, каб абмеркаваць і палепшыць умовы іх працы. Прэм’ер Партугаліі запрасіў Святлану Ціханоўскую наведаць яго краіну ўвосень.

Чытайце таксама:

«Уключэнне Беларусі ў еўрапейскую сям'ю павінна стаць стратэгічным прыярытэтам для Рады Еўропы» — Анджэй Дуда

Трыбунал для Лукашэнкі і дапамогу беларускім вымушаным эмігрантам абмяркоўвала Ціханоўская ў Рэйк’явіку

На сусветны рынак калію ідзе новы моцны гулец

Еўрасаюз здыме санкцыі з беларускіх угнаенняў?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
18.05.2023
Прэм’ер Партугаліі запрасіў Святлану Ціханоўскую наведаць яго краіну ўвосень. і грошаў на грошаў на гэта даў
0
За Свабоду!/адказаць/
18.05.2023
Так боты, санкцый будзе яшчэ больш, колькі б ябацькі і зянонікі тут не плакалі.
0
Вася/адказаць/
18.05.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера