Знайсці
17.05.2023 / 13:151РусŁacБел

Папа Францішак моліцца за Чырвоны касцёл

Дзяржсакратарыят Ватыкана паведаміў у лісце прадстаўнікам грамады Чырвонага касцёла, што Папа Францішак быў праінфармаваны асабіста пра падзеі, якія адбыліся ў Мінску адносна апошніх падзей вакол касцёла, паведамляе «Хрысціянская візія».

Папа падзякаваў за тое, што грамада паведаміла яму пра ўсе акалічнасці справы, і запэўніў, што для яго важна, каб веру ў Хрыста можна было свабодна вызнаваць на ўсякім месцы.

«Папа Францішак трымае вас і вашую парафію ў Мінску ў сваіх малітвах і запэўнівае вас у сваёй асаблівай духоўнай блізкасці. Ён просіць вас маліцца за ягонае апостальскае служэнне і сам ад усяго сэрца моліцца пра шчодрыя Божыя дабраславенні на ўсіх вас і вашых блізкіх», — гаварылася ў лісце.

Нагадаем, што Чырвоны касцёл закрыты для вернікаў з 26 верасня 2022 года пасля падазронага інцыдэнту з нібыта пажарам у сакрыстыі. У той жа дзень адміністрацыя Маскоўскага раёна прыняла рашэнне часова забараніць эксплуатацыю будынка. Касцёл адключылі ад усіх камунікацый. Мінгарвыканкам заявіў, што ўладальнік будынка, КУП «Мінская спадчына», не можа выконваць абавязацельствы па дамове, і запатрабаваў ад рэлігійнай абшчыны вызваліць будынак ад рухомай маёмасці для правядзення рамонтна-аднаўленчых работ.

Чытайце таксама:

Адстаўка Завальнюка — умова вяртання Чырвонага касцёла

Святарам дазволілі зайсці ў закрыты Чырвоны касцёл. Разрухі, пра якую гавораць улады, яны там не пабачылі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
1
Проста Філя /адказаць/
17.05.2023
Калгасная "улада" грошы патрабуе, а не малітвы. Усё ж проста.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера