Знайсці
16.05.2023 / 12:573РусŁacБел

Ці павысяцца цэны на навучанне ў БДУ для платнікаў? Рэктар адказаў на пытанне мудрагеліста

Рэктара БДУ Андрэя Караля наўпрост спыталі на СТБ, ці вырастуць сёлета цэны на навучанне. Вось што ён адказаў.

Рэктар БДУ Андрэй Кароль. Кадр з відэа

«Кошт навучання прывязаны да пэўнай рацыі, да пэўнай кухні, ён не можа ні ўпасці, ні вырасці па сваім жаданні. Усё мае выразную прывязку, і ў суадносінах з нашымі ўнутранымі выдаткамі на падрыхтоўку спецыяліста. У роўнай ступені мы, вядома ж, улічваем і арыентуемся на канкурэнтнасць з пункту гледжання нашых найбліжэйшых партнёраў, якія таксама могуць прыняць гэтых абітурыентаў», — адказаў на пытанне Кароль.

Нават вядучая СТБ не вытрывала.

«Прыгожа сышлі ад адказу, прыгожа», — сказала яна.

«Чаму? Магу адказаць адным словам», — запярэчыў Кароль. І адказаў: «У цэлым, не».

Чытайце таксама:

Прапагандысты вырашылі не замарочвацца з пошукам спікераў. Вось як выглядалі тыя, хто ачарняў Бяляцкага на БТ

У склад дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі журфаку БДУ ўключылі адыёзных прапагандыстаў

Пракуратура расказала, чаму прызналі «экстрэмісцкімі» паблікі «чайлдфры»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Агентура/адказаць/
16.05.2023
У КДБ вучылi сыходзiць ад адказаў.
0
Мікола)))/адказаць/
16.05.2023
У свой час рэпрэсаваў гісторыкаў у Горадні. Падчас Беларускай Рэвалюцыі заняў пазыцыю "і нашым і вашым".
0
Люціен/адказаць/
16.05.2023
Ён кожны год нам абяцаў, што не падвысіцца. І кожныя паўгады падвышаўся. Любы студэнт, які з ім сутыкаўся, скажа, што ён хлуслівы слізкі вуж. У 2020 выйшаў да студэнтаў і ў адказ на прэтэнзію, чвэрць выкладчыкаў і студэнтаў гістфаку сядзіць за кратамі, пачаў заліваць пра будучы рамонт корпуса. Прычым нават там набрахаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031