Знайсці
14.05.2023 / 16:364РусŁacБел

Кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем і ўехаў у грузавік. Аўто ўсмятку

Аварыя адбылася сёння ранкам у Мінску па вуліцы Налібоцкай паблізу дома № 10.

Фота тут і далей: мінская ДАІ

28-гадовы кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем. Яго занесла, і ён уехаў у прыпаркаваны грузавік Iveco. Той ад удару зрушыўся наперад і ў сваю чаргу наехаў на аўто Citroen.

Кіроўца BMW, а таксама 43-гадовы пасажыр былі дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя для абследавання. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС Мінска, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, паведамляе ДАІ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
1
0
Бмвiст/адказаць/
14.05.2023
О што значыць машына, ауто у смятку, кiроуца i пасажыр дастаулены для абследвання. На сiтраэн такое б не пракацiла, было бы два трупа.
1
бмв - гэта дыя газ/адказаць/
14.05.2023
Бмвiст, як у горадзе можна так умазацца? растлумачце дуры мне
прычым ніякіх неспрыяльных умоў надвор'я, здаецца, не было 
1
бмв - гэта дыя газ/адказаць/
14.05.2023
ну вась як?
рабіў паліцэйскі разварот?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031