Знайсці
13.05.2023 / 16:1711РусŁacБел

«Лукашэнку ад ААН даслалі звычайнае тыпавое запрашэнне» — Франак Вячорка

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў па просьбе выдання «Позірк» інфармацыю пра тое, што Аляксандр Лукашэнка нібыта атрымаў эксклюзіўнае запрашэнне наведаць мерапрыемства ад генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша. 

Франак Вячорка. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

«Такія запрашэнні рассылаюцца аўтаматычна», — паведаміў Вячорка. І дадаў: «Мы на сувязі з ААН».

Раней дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр заявіла, што запрашэнне Лукашэнкі ў ААН не надае яму легітымнасці. Рыхтэр падкрэсліла, што «для аанаўскай структуры той, хто мае эфектыўную ўладу над тэрыторыяй, з'яўляецца яе прадстаўніком».

Саміт ААН па Мэтах устойлівага развіцця мае адбыцца ў Нью-Ёрку ў верасні. Лукашэнка атрымаў запрашэнне наведаць яго асабіста, але яшчэ невядома, ці паедзе. 

Гэта будзе другі такі саміт. Першы адбыўся ў 2015 годзе. Лукашэнка ў ім удзельнічаў.

Днямі ў Мінск прыязджала рэгіянальная дырэктарка па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Упраўлення ААН па каардынацыі дзейнасці ў мэтах развіцця Гві Еоп Сон. Яна правяла сустрэчы з мясцовымі чыноўнікамі і нагаварыла ім шмат кампліментаў, паставіўшы дзеянні лукашэнкаўскай Беларусі ў галіне ўстойлівага развіцця нават у прыклад іншым краінам. Гэта выклікала негатыўную рэакцыю з боку апанентаў рэжыму, якіх абурыла тое, што міжнародная чыноўніца заплюшчыла вочы на маштабныя палітычныя рэпрэсіі, якія ўжо амаль тры гады метадычна і няспынна праводзіць рэжым Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

«Я з нецярпеннем чакаю вашага асабістага ўдзелу». Прэс-служба Лукашэнкі пацвердзіла атрыманне ім запрашэння на саміт ад генсака ААН

Латушка чыноўніцы ААН: Вам мала палітвязняў і вымушаных мігрантаў?

ААН уражаная дасягненнямі Беларусі ва ўстойлівым развіцці і хоча бачыць Лукашэнку на саміце ў Нью-Ёрку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
13.05.2023
ен пахож на маево папу
0
даведка/адказаць/
14.05.2023
Потому что кто-то марионетка, а кто-то кукловод...
0
каста неприкасаемых/адказаць/
14.05.2023
🍍головый кукловод?)
даведка, а я давно заметила, что вы тоже умеете иногда шутить)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930