Знайсці
13.05.2023 / 13:531РусŁacБел

25 мая пачнуць судзіць 21-гадовага Дзмітрыя Гудзеева — яго абвінавачваюць па «тэрарыстычным» артыкуле

25 мая ў Мінскім гарадскім судзе будзе разглядацца справа Дзмітрыя Гудзеева. Хлопцу інкрымінаваная ч. 2 арт. 290-5 КК (арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі) і ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

 Працэс будзе весці Наталля Бугук, піша «Вясна».

Дзмітрыю 21 год і, мяркуючы па яго старонках у сацсетках, у мінулым траўні ён скончыў тэрміновую службу ў вайсковай частцы 3214 у Мінску. Учора хлопца дадалі ў «тэрарыстычны спіс» КДБ.

Паводле інфармацыі крыніц, падчас брутальнага затрымання Дзмітрый быў моцна збіты. У чым менавіта абвінавачваюць Гудзеева — праваабаронцам невядома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6
0
даведка/адказаць/
13.05.2023
Потому что это бригада специального назначения внутренних войск МВД, присягающая служить Лукашенко.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031