Знайсці
13.05.2023 / 13:057РусŁacБел

У Верхнім горадзе будзе гучаць беларуская класіка

Беларускі нацыянальны джаз і рэдкія беларускія творы адкрыюць летні музычна-турыстычны сезон сёння, 13 мая, паведаміў «Мінск-Навінам» мастацкі кіраўнік Нацыянальнага аркестра Максім Расоха.

— У Верхнім горадзе прагучыць не проста музыка вядомых беларускіх кампазітараў Генрыха Вагнера, Юрыя Семянякі, Уладзіміра Солтана, але творы, якія былі напісаныя менавіта ў Мінску, у тым ліку, магчыма, нават у сценах Акадэміі музыкі, — адзначыў Расоха.

Новае гучанне высакароднай класіцы надасць Камерны ансамбль «Мінск-класік», мастацкім кіраўніком якога таксама з'яўляецца Расоха.

— Мінчукі і госці сталіцы пачуюць рэдкія творы, сярод якіх беларускі нацыянальны джаз, напісаны ў 40-х гадах мінулага стагоддзя Бяльзацкім і Рознерам, — распавёў суразмоўца выдання.

Большая частка канцэртнай праграмы заснаваная на музыцы Яўгена Глебава. Але сапраўднай разынкай стане твор, якому ў гэтым годзе споўнілася роўна 100 гадоў.

— Гэта «Танец трусікаў» Аляксея Туранкова, напісаны ў 1923 годзе, — адзначае Расоха і дапаўняе. — Большасць твораў, якія выканае сёння «Мінск-класік», мала вядомыя шырокай публіцы. У тым ліку таму, што многія з іх знаходзяцца літаральна ў рукапісным, нявыдадзеным варыянце. Безумоўна, кожны шэдэўр напісаны пад пэўны склад. Таму прагучаць яны ў нашай аранжыроўцы больш сучасна і з новым гучаннем і акцэнтамі.

Урачыстае адкрыццё летняга музычнага турыстычнага сезона пройдзе 13 мая. Традыцыйна галоўнай пляцоўкай стане Верхні горад. Культурныя падзеі чакаюцца кожную суботу з 20:00 да 22:00.

Асноўная праграма летняга музычнага сезона разбітая на пяць тэматычных блокаў:

«Класіка для дзяцей» будзе праходзіць з 20 мая па 3 чэрвеня;

«Канцэрты для фартэпіяна» — з 10 чэрвеня па 1 ліпеня;

«Музычная класіка савецкага кіно» — з 8 па 22 ліпеня;

«Папулярная класіка — з 29 ліпеня па 12 жніўня;

«Класіка савецкай эстрады» — з 19 жніўня па 16 верасня.

Чытайце таксама:

Беларускі рэжысёр стаў сябрам Еўрапейскай кінаакадэміі

18 мая ў Заслаўі адкрываецца «Музей беларускай маляванкі»

Запрацаваў сэрвіс «Моўная даведка» ад Інстытута мовазнаўства

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Музыкант/адказаць/
14.05.2023
Шел мимо около 21 часа. Нелепо было услышать восторженные упоминания ведущего о вожде (Сталине) - наверное, рассчитаны на расейскую гопоту. И еще. Ведущий пытался примазать свою банду к оркестру Рознера. Ребята, куда вам до Эдди Рознера! Похоронный оркестр, и не более...
14.05.2023
Во время концерта в субботу в Верхнем городе благодарные слушатели узнали, что джугашвили был не только "большой учёный" но и большой ценитель джаза, меценат и филантроп. (Аплодисменты, переходящие в овации поклонников мордора)
1
Максим Дизайнер/адказаць/
15.05.2023
Иа

Ах-х-хаааа!Культурка памяркоуных на высоте!Сталин слушал джаз, пока все остальные на унитазе мычали под нос "Мурку" и "В печурке огонь"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031