Знайсці
12.05.2023 / 14:3811РусŁacБел

Мядзведзеў прадказаў Зяленскаму смерць Гітлера — «наглытаўшыся сабачага яду». Але Гітлер, здаецца, застрэліўся

Экс-прэзідэнт Расіі напісаў у тэлеграм-канале новы кароткі допіс, у якім адрэагаваў на словы Зяленскага «Усе, хто там, у Крамлі — паверце, яны скончаць дрэнна».

Дзмітрый Мядзведзеў

«Стварэнне ў зялёным пажадала смерці ўсім у Крамлі. Прычым не ад сваіх рук. Хто як памрэ, нам невядома, бо шляхі Гасподнія невядомыя. Але ў наркамана ў Кіеве якраз ёсць шанец згінуць менавіта ад сваіх рук. Акачурыцца, здзейсніўшы баязлівае самагубства. Як Гітлер, наглытаўшыся сабачага яду», — напісаў палітык.

Лічыцца, што Гітлер забіў сябе 30 красавіка 1945 года, стрэліўшы з пісталета ў скронь. Хоць у савецкай гістарыяграфіі сцвярджалася, што ён прыняў цыянід. Атруцілася яго жонка Ева Браўн.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв'ю Бі-бі-сі, што крамлёўскія кіраўнікі наўрад ці памруць сваёй смерцю. Вось што ён сказаў: «Хто там, у Крамлі, паверце, яны скончаць дрэнна. Не ведаю, шчыра кажучы, як, але хацелася б, каб хутчэй скончылася. Але яны дакладна сваёй смерцю не скончаць».

Чытайце таксама:

Мядзведзеў намякнуў, што падазраванага ў замаху на Прылепіна могуць забіць у турме

Мядзведзеў расказаў дзецям, што ў Расіі «не здрыганецца рука» ўжыць ядзерную зброю

Эксперт патлумачыў мэты радыкальных выказванняў Дзмітрыя Мядзведзева

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
6
12.05.2023
A sto...ion alkagolem zlouzyvae? Geta kepska ! Nihai kidae......
0
Железный Дровосек /адказаць/
12.05.2023
Ну нравится человеку выглядеть идиотом,так пусть и других радует—не каждому даётся роль сельского дурачка. Мало таких. Остальные перекрестятся ,глядя на слабоумного. Надо бы ему одежу с бубенцами выслать тематическую,чтоб образ законченным был.
0
анатам/адказаць/
13.05.2023
No,медвед захлебнется собственной рвотой...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031