Знайсці
25.04.2023 / 11:226РусŁacБел

Мядзведзеў расказаў дзецям, што ў Расіі «не здрыганецца рука» ўжыць ядзерную зброю

Намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ў Расіі ў выпадку неабходнасці «не здрыганецца рука» прымяніць ядзерную зброю. Аднак, на думку экс-прэзідэнта Расіі, пачатак новага глабальнага ваеннага канфлікту не з'яўляецца непазбежным. Пра гэта ён заявіў, выступаючы перад дзецьмі.

Дзмітрый Мядзведзеў. Фота AP

«Калі ў тваіх руках ёсць нейкая зброя, а я як былы прэзідэнт ведаю, што гэта такое, ты павінен быць гатовы ў пэўнай сітуацыі да таго, што ў цябе не здрыганецца рука яе ўжыць. Усе гэтыя фактары не варта недаацэньваць нашым патэнцыйным сапернікам. <…> Свет хворы і, цалкам верагодна, ён знаходзіцца на парозе новай сусветнай вайны. Ці з'яўляецца яна непазбежнай? Не, не з'яўляецца», — паведаміў Мядзведзеў падчас марафону «Веды. Першыя», арганізаванага расійскім грамадствам «Веды». Ён таксама ўдакладніў, што ў свеце расце верагоднасць пачатку ядзернага канфлікту.

«Вас праўда хвалюе клімат да такой ступені? На мой погляд, гэта нішто ў параўнанні з перспектывай апынуцца ў эпіцэнтры выбуху з тэмпературай у 5 тыс. кельвінаў, ударнай хваляй у 350 метраў у секунду і ціскам у 3 тыс. кг на метр квадратны, з пранікальнай радыяцыяй, то-бок, іанізуючым выпраменьваннем і электрамагнітным імпульсам. Такая перспектыва ёсць сёння? На жаль, так», — сказаў экс-прэзідэнт.

Гаворачы аб ваенным канфлікце на Украіне Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што дзеянні Захаду па «напампоўванні» Кіева ўзбраеннямі набліжаюць сусветную вайну. На яго думку, у агляднай перспектыве «ціхі раздзел» Украіны Польшчай і іншымі краінамі «лепшы, чым уступленне Украіны ў NATO або сусветная вайна».

Чытайце таксама:

«Каб нанесці максімальную шкоду». Дзмітрый Мядзведзеў заклікаў расіян красці заходні кантэнт

Мядзведзеў заявіў, што Украіны «не будзе на планеце»

Мядзведзеў гатовы дайсці да межаў Польшчы, каб «знішчыць неанацызм дашчэнту»

Эксперт патлумачыў мэты радыкальных выказванняў Дзмітрыя Мядзведзева

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
13
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
19
1
Вот вот/адказаць/
25.04.2023
На лицо результат многовекового отрицательного отбора. С самого начала существования Московского государства там убивали самых лучших, самых талантливых, самых вольнолюбивых, самых успешных, самых трудолюбивых, самых-самых. Выживало только потомство худших. И вот сегодня этот прцесс достиг своего логического апогея - страной правят худшие из худших, бездари из бездарей, бессовестные из самых бессовестных, сволочи из сволочей.
1
Пятрусь/адказаць/
25.04.2023
Вот вот, как и в РБ
1
конь/адказаць/
25.04.2023
Дзеці скажыце гэтаму алкаголіку, што ад Масквы застанецца чорная дыра калі Расія пачне ядзерны канфлікт. Колькі насельніцтва ў Маскве? 8 мільёнаў? 10?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930