Знайсці
10.05.2023 / 08:2913РусŁacБел

У Польшчы Калінінград афіцыйна будуць называць Крулеўцам

Польская Камісія стандартызацыі геаграфічных назваў за межамі краіны прыняла рашэнне аб змене назвы Калінінграда. Зараз у Польшчы афіцыйна рэкамендуецца называць яго на польскай мове Крулевец, а Калінінградскую вобласць — Крулявецкай, паведамляе Reform.by.

Фота: kzd.rzd.ru

Змены ўступілі ў сілу 9 мая. У абгрунтаванні рашэння камісіі адзначаецца, што сучасная назва горада «штучная». Назва горада ў гонар Міхаіла Калініна ў Польшчы ўспрымаецца эмацыйна і носіць негатыўны характар. У выніку прынята рашэнне вярнуць гораду гістарычную назву, якая існавала ў польскай традыцыі да сярэдзіны мінулага стагоддзя, калі Кёнігсберг па выніках Другой сусветнай вайны адышоў да СССР і быў уключаны ў склад РСФСР.

У рашэнні камісіі таксама згадваецца, што падзеі, звязаныя з расійскім нападам на Украіну, з навязваннем «рускага свету», вядзеннем РФ інфармацыйнай вайны, дазваляюць інакш паглядзець на назву горада.

«Кожная дзяржава мае права выкарыстоўваць у сваёй мове традыцыйныя назвы, якія падкрэсліваюць яе культурную спадчыну, і не можа быць разам з тым прымушана да выкарыстання ў сваёй мове назваў, што ёй не прымаюцца», — адзначаецца ў паведамленні.

Па-беларуску Кёнігсберг таксама раней называлі Каралеўцам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
2
Фан Сала/адказаць/
10.05.2023
У Расіі Вроцлав зменяць на Брэсляў
1
Фан Лапти/адказаць/
10.05.2023
Фан Сала, лучше б сортиры у себя построили на россии, ото был бы подвиг.
1
Казік/адказаць/
11.05.2023
месціч , як гэта не было? А ўсе гэтыя прымаўкі пра "скупы як жыд"? А зайздросныя абгаворы за спіной, кшталту "лезуць у кіраўніцтва, чураюцца простай працы". Што гэта, як не побытавы антысемітызм?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031