Знайсці
10.05.2023 / 11:494РусŁacБел

Андрэй Пачобут дапускаў, што яго могуць расстраляць

Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў былы вязень, які перасякаўся з Андрэем Пачобутам у гродзенскай турме.

Андрэй Пачобут. Фота: sb.by

«Пачобут быў у стойкім стане духу, — кажа вязень. — У той жа час ціск на яго быў вялікі. У прыватнасці, ён дапускаў, што яму прысудзяць вышэйшую меру пакарання».

Вязень не ведае, гэта было дапушчэнне Пачобута ці гэтым вязня страшылі.

Андрэй Пачобут таксама дапускаў, што палітвязняў могуць расстраляць у выпадку ўступлення Беларусі ў вайну.

Перасякаўся былы вязень і з гродзенскім журналістам і грамадскім дзеячам Паўлам Мажэйкам. Яго таксама спрабуюць зламаць: па надуманых падставах кідаюць у ШІЗА. Мажэйка, па словах вязня, пачаў насіць акуляры, трохі хварэў, але трымаецца выключна мужна.

У выключна катавальных умовах у турме трымалі людзей з «групы Аўтуховіча», зняволенне цяжка давалася Любові Разановіч, кажа былы вязень. Яна жонка праваслаўнага святара з-пад Брэста, у якога Аўтуховіч нейкі час начаваў. Арыштавалі і асудзілі на гіганцкія тэрміны і самога святара, і яго жонку, і сына.

«Псіхозы — звычайны стан свядомасці чалавека ў турме, з улікам таго, у якіх умовах там трымаюць людзей лукашысты, — кажа вязень. — Псіхатычныя прыступы там здараюцца нярэдка. У некаторых псіхіка проста едзе. Я сядзеў з адным такім палітвязнем (прозвішча ёсць у Рэдакцыі. — НН)».

Праваабарончы рэсурс dissidentby.com усяго ў турме Гродна на сёння налічвае 84 палітвязняў, але гэтыя лічбы няпоўныя, бо не ўсе імёны вядомыя. Сярод зняволеных у Гродне, у прыватнасці, 19-гадовая Аніта Бакуновіч.

Па словах былога вязня, утрыманне ў катавальных умовах моцна мяняе людзей. Большасць з іх напаўняе прага помсты і аднаўлення справядлівасці. Многія, хто да турмы меў памяркоўныя погляды, робяцца настроенымі радыкальна, кажа былы вязень, які асабіста перасякаўся з дзясяткамі палітычных.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Лукашэнка адказаў, на каго гатовы абмяняць палітвязня Пачобута

Сакрэт нязломнасці. Андрэй Пачобут, закладнік Аляксандра Лукашэнкі, святкуе 50-годдзе ў турме

Пакаралі за лайк пад карыкатурай Лукашэнкі. Што вядома пра палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
24
1
Голас Розуму /адказаць/
10.05.2023
Неяк дзіўна і непаважліва напісаны артыкул. Спачатку вы пішаце: 'Пачобут таксама дапускаў, што палітвязняў могуць расстраляць у выпадку ўступлення Беларусі ў вайну.' і потым адразу: 'Псіхозы — звычайны стан свядомасці чалавека ў турме' То бок, вы лічаце, што такія думкі - псіхоз, і што небяспекі для палітвязняў у сувязі з расійскай агрэсіяй, ваенным часам увогуле не існуе? Дык мушу вам нагадаць, што рабіла НКВД з палітвязнямі ў 1941, альбо што робяць ФСБ і расійскія войскі з украінскімі актывістамі на акупаваных тэрыторыях. Магчыма, вам падаюцца псіхозам дапушчэнні, што беларускіх палітвязняў могуць растраляць у выніку эскалацыі вайны і ўзмацнення кантролю рускімі над Беларуссю. Лукашыстам, мабыць, гэта сапраўды ня трэба. Але з пункту гледжання маскоўцаў, знішчэнне 'антырасійскіх элементаў' цалкам лагічнае. Спісы яны даўно маюць. А ў выпадку палітвязняў нават ня трэба спецыяльна шукаць нелаяльных - лукашысцкія ўлады іх ужо сабралі ў турмы. Варта разумець, што большасць 'палітычных' для маскоўцаў ворагі, асабліва 'нацыяналісты', а тым больш прадстаўнікі польскай меншасці. І наўрад ці карнікі сталі б разбірацца, за што ты сядзіш - за нелюбоў да Лукашэнкі, лайкі, пратэсныя маршы, фоткі акупацыйнай тэхнікі ці яшчэ што. Так што, не спяшайцеся ўважаць за псіхоз думкі Пачобута .
10.05.2023
Mar, не хвалюйцеся так, вашыя землякі палякі таксама прыязджаюць сюды па грошы, а потым у Польшчы апавядаюць, які файны Лукашэнка і ў Беларусі ўсё добра, а па іх тэлебачаньню пра Беларусь хлусяць. А мне ў вочы імкнуцца проста не глядзець. Усё прадаецца.
G
M
T
Y
Detect languageAfrikaansAlbanianAmharicArabicArmenianAzerbaijaniBasqueBelarusianBengaliBosnianBulgarianCatalanCebuanoChichewaChinese (Simplified)Chinese (Traditional)CorsicanCroatianCzechDanishDutchEnglishEsperantoEstonianFilipinoFinnishFrenchFrisianGalicianGeorgianGermanGreekGujaratiHaitian CreoleHausaHawaiianHebrewHindiHmongHungarianIcelandicIgboIndonesianIrishItalianJapaneseJavaneseKannadaKazakhKhmerKoreanKurdish (Kurmanji)Kurdish (Sorani)KyrgyzLaoLatinLatvianLithuanianLuxembourgishMacedonianMalagasyMalayMalayalamMalteseMaoriMarathiMongolianMyanmar (Burmese)NepaliNorwegianPashtoPersianPolishPortuguesePunjabiRomanianRussianSamoanScots GaelicSerbianSesothoShonaSindhiSinhalaSlovakSlovenianSomaliSpanishSundaneseSwahiliSwedishTajikTamilTatarTeluguThaiTurkishUkrainianUrduUzbekVietnameseWelshXhosaYiddishYorubaZulu
BelarusianEnglishRussian-------- [ All ] --------AfrikaansAlbanianAmharicArabicArmenianAzerbaijaniBasqueBelarusianBengaliBosnianBulgarianCatalanCebuanoChichewaChinese (Simplified)Chinese (Traditional)CorsicanCroatianCzechDanishDutchEnglishEsperantoEstonianFilipinoFinnishFrenchFrisianGalicianGeorgianGermanGreekGujaratiHaitian CreoleHausaHawaiianHebrewHindiHmongHungarianIcelandicIgboIndonesianIrishItalianJapaneseJavaneseKannadaKazakhKhmerKoreanKurdish (Kurmanji)Kurdish (Sorani)KyrgyzLaoLatinLatvianLithuanianLuxembourgishMacedonianMalagasyMalayMalayalamMalteseMaoriMarathiMongolianMyanmar (Burmese)NepaliNorwegianPashtoPersianPolishPortuguesePunjabiRomanianRussianSamoanScots GaelicSerbianSesothoShonaSindhiSinhalaSlovakSlovenianSomaliSpanishSundaneseSwahiliSwedishTajikTamilTatarTeluguThaiTurkishUkrainianUrduUzbekVietnameseWelshXhosaYiddishYorubaZulu
Text-to-speech function is limited to 200 characters
Options : History : Feedback : DonateClose
6
Анжелика/адказаць/
10.05.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031