Знайсці
08.05.2023 / 20:169РусŁacБел

Лукашэнка прыляцеў у Маскву на парад. Да апошняга гэта не афішавалася

Раней меркавалася, што кампанію Пуціну на парадзе, які адбудзецца раніцай 9 Мая на Краснай плошчы, складзе толькі прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў. Аднак учора Масква заявіла, што запрасіла на ўрачыстасці прэзідэнтаў Таджыкістана і Туркменістана, а сёння стала вядома, што ў Маскву прыбудуць і кіраўнікі Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, Арменіі Нікол Пашынян і Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў.

Лукашэнку сустракаюць у Маскве напярэдадні 9 Мая.

У Беларусі ж з-за гэтага ў праграме святкавання 9 Мая ўскладанне кветак на плошчы Перамогі ссунулі на вечар, 19:00. Звычайна яно адбывалася ранкам. 

У апошняе дзесяцігоддзе Аляксандр Лукашэнка рэдка бываў на Дзень Перамогі ў Маскве.

Аднак сёлета прысутнасць саюзнікаў важная Уладзіміру Пуціну ва ўмовах, калі расійскія войскі ва Украіне буксуюць і на гэтым фоне пачаліся публічныя звадкі між яго сілавікамі. 3 мая беспілотнікі ўзарваліся каля флагштока рэзідэнцыі прэзідэнта ў Крамлі.

Постсавецкія дыктатары выкарыстоўваюць перамогу ў Другой сусветнай вайне для апраўдання свайго супрацьстаяння з Захадам і прэтэнзій на асаблівую ролю.

Нацысцкая Германія капітулявала 78 гадоў таму, познім вечарам 8 мая. У СССР пра заканчэнне вайны стала вядома 9 мая, гэтая дата і стала святочнай. У першыя дзесяцігоддзі пасля вайны гэты дзень святкавалі сціпла, з часам ён стаў усё больш пампезным. Цяпер, калі ветэранаў амаль не засталося, з яго зляпілі цэлы культ з разнастайнымі рытуаламі.

На шэсце з ускладаннем кветак «Беларусь памятае», у прыватнасці, штогод у пэўны час зганяюць працоўных і навучэнцаў.

У краінах Еўрапейскага саюза 9 мая адзначаецца Дзень Еўропы. Ідэя гэтага свята — каб памяць пра вайну нагадвала людзям пра важнасць міру і адзінства еўрапейскіх народаў, якія здолелі пражыць амаль восем дзясяткаў гадоў без войнаў.

Чытайце таксама:

Зяленскі прапанаваў адзначаць 9 мая Дзень Еўропы

На 9 Мая Расія можа рыхтаваць правакацыі, у тым ліку і ў Беларусі — ГУР МА Украіны

Збіццём «Кінжала» ўкраінцы пацвердзілі на практыцы тое, што было гіпотэзай — ЗША

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
11
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4
1
Фінляндыя/адказаць/
09.05.2023
Каго цікавяць вандроўкі нелегітымнага калгасніка?
0
Ёсік/адказаць/
09.05.2023
Якое цудоўнае жыццё ў дырэктара саўгаса. Сеў у самалёт і паляцеў, куды захацеў. Ні якіх справаздач перад падаткаплацельшчыкамі аб сэнсе гэтай вандроўкі. Канешне будзе трымацца за такую ўладу не толькі чорнымі пальцамі, але і зубамі, і нагамі.
0
Бобр/адказаць/
09.05.2023
Ёсік, долгие правители к концу правления переходят на стиль в одежде по ощущениям в их голове: Каддафи ездил в халатах верблюжих погонщиков, Садам в полевой военной форме, ну а наш как представитель совхоза
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031