Знайсці
08.05.2023 / 16:174РусŁacБел

Палітзняволенага бацьку шасцярых дзяцей будуць паўторна судзіць за абразу суддзі

38-гадовы Дзмітрый Лазар быў затрыманы 11 лістапада 2022 года. Мужчына мае шэсць дзяцей, з якіх тры непаўналетнія, паведамляе «Вясна».

Дзмітрый Лазар. Фота: spring96.org

У судзе Маладзечанскага раёна 2 сакавіка яго асудзілі паводле арт. 391 (абраза суддзі або народнага засядацеля), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) КК. Суд прызначыў Дзмітрыю 2,5 года калоніі і штраф памерам у 100 базавых велічынь (3700 рублёў).

Стала вядома, што 10 мая ў Ваўкавыску адбудзецца чарговы суд над палітвязнем. Гэтым разам яго абвінавачваюць паводле арт. 391 КК (абраза суддзі). Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Талашка.

Дзмітрыя Лазара затрымалі 11 лістапада 2022 года і змясцілі пад варту. Яго абвінавацілі ў тым, што ў студзені 2022 года ён у тэлеграм-чаце пакінуў абразлівыя каментарыі ў дачыненні да мінскай пракуроркі Жанны Баранавай, капітана мінскай міліцыі ДАІ Пакладка, капітана бабрускай міліцыі АМАП Быкава, суддзі суда Ленінскага раёна Гродна Мікалая Сяргейкі, маёра міліцыі, намесніка начальніка аховы правапарадку і прафілактыкі РУУС Фрунзенскага раёна Мінска Марцуля, сяржантаў міліцыі АМАП Магілёўскага абласнога УУС Саратаса і Малафея.

У якасці матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды пракурорка Жанна Баранава папрасіла суд спагнаць з Дзмітрыя 2000 рублёў, якія намервалася пералічыць на карысць дзіцячага дома. Марцуль запрасіў 1500 рублёў. Заяўленыя сумы кампенсацыі Дзмітрый пагасіў адразу пасля абвяшчэння.

Баранава і Марцуль пасля кампенсацыі маральнай шкоды адазвалі свае іскі супраць Лазара.

Мужчына цалкам прызнаў віну.

Дзяржабвінавачанне запрасіла для Дзмітрыя чатыры гады калоніі. Суддзя прыняў рашэнне асудзіць мужчыну на два з паловай гады пазбаўлення волі.

Дзмітрыю Лазару 38 гадоў. Мужчына мае вышэйшую адукацыю і працуе кіроўцам у прыватнай фірме. 

Падтрымаць палітвязня можна лістамі і тэлеграмамі: ІЧУ Ваўкавыскага РАУС. 231900, Гродзенская вобласць, г. Ваўкавыск, вул. Савецкая, 46, Дзмітрыю Уладзіміравічу Лазару.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
28
1
Цыркач/адказаць/
08.05.2023
mikola,
 Ni treba Suddiu abrazac....Sjadzi Doma.
И вот так с 94-го года :-/
"Сиди, не вылазь", "Промолчи", "Не время", "Страшно".

Правильно один социолог сказал в интервью, по-моему "НН": "Почти 30 лет у власти это не приговор лу. ЭТО ПРИГОВОР ОБЩЕСТВУ!"
На 100% прав.

08.05.2023
так 38, 6 дзяцей. 3е непаўналетніх, значыць трое паўналетніх - старэйшых за 18. 38-18=20. значыць да 20ці у яго ўжо было трое дзяцей... рэспект мужыку, а я сядзеў у гульні гуляў
09.05.2023
38 лет... Оскорбления писал в интернете. За что получил по закону! Это теперь политзаключенных? В Польше я так понял за это не наказывают? Скинуть ссылки на польскую прессу может где за комменты в интернете и морозы жизни давали и штрафы и сроки?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031