Знайсці
08.05.2023 / 07:56РусŁacБел

Пуцін запрасіў яшчэ аднаго кіраўніка на святкаванне Дня Перамогі ў Маскву

У нядзелю адбылася тэлефонная размова паміж Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам Туркменістана Сердарам Бердымухамедавым.

Сердар Бердымухамедаў

Прэзідэнты сардэчна павіншавалі адзін аднаго з Днём Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а Пуцін, карыстаючыся выпадкам, запрасіў свайго туркменскага калегу прыняць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 78-й гадавіны Перамогі ў Маскве.

Паведамляецца, што Бердымухамедаў падзякаваў за запрашэнне, але не гаворыцца, ці паедзе ён у Маскву.

Раней паведамлялася, што Пуцін запрасіў у Маскву прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона, але вядома, што на святкаванні ў Маскву збіраецца толькі адзін лідар — прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031