Знайсці
24.04.2023 / 09:124РусŁacБел

У Маскву на Дзень Перамогі збіраецца толькі адзін кіраўнік замежнай дзяржавы

На святочныя мерапрыемствы ў гонар Дня Перамогі ў Маскве чакаецца візіт адзінага замежнага лідара — кіраўніка Кыргызстана Садыра Жапарава, пішуць «Ведамасці» са спасылкай на дыпламатычную крыніцу і крыніцу, блізкую да адміністрацыі Пуціна.

Жапарава на святкаванне 9 Мая запрасіў у Расію ў канцы сакавіка віцэ-прэм'ер Аляксей Авярчук, які курыруе міжнародныя адносіны. «Мы, вядома ж, заўсёды памятаем, які ўнёсак зрабіў Кыргызстан ў гэтую перамогу і абарону Масквы, гэта для нас свяшчэнна», — сказаў Авярчук, анансуючы візіт.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў адмовіўся гаварыць, ці прыедзе хтосьці яшчэ. Напрыклад, Аляксандр Лукашэнка.

У 2022 годзе на святкаванне Дня Перамогі ў Маскву не прыехаў ніводны лідар замежнай дзяржавы. У Крамлі заяўлялі, што не запрашалі замежных лідараў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
32
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4
24.04.2023
ПУТЛЕР КАПУТ!
0
Назiральнiк/адказаць/
24.04.2023
Вельмi красамоунае прозаiшча у гэнага госця
0
бабруйчанін/адказаць/
25.04.2023
І чЬто мне адкажуць прыхільнікі " цюльпан рЄвалюцый" ??))у Кыргызстане як прыклад дзля рБ))) рашучыя кыргызы)) Моц гэта " мак")))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031