Знайсці
07.05.2023 / 11:242РусŁacБел

У свярдлоўскім горадзе Рэж уведзены рэжым НС. Пасля пажару на складах з порахам загарэўся лес

Увечары ў свярдлоўскім горадзе Рэж гарэлі два склады з порахам. Сёння гарыць лес вакол.

 Скрын відэа

Склады, дзе адбыўся пажар, належаць прадпрыемству па ўтылізацыі снарадаў і вытворчасці прамысловай выбухоўкі. Першапачаткова паведамлялася, што прычынай сталі лясныя пажары. Але сёння «Авіялесахова» заявіла, што не лічыць, што пажар на складзе пораху ў Свярдлоўскай вобласці пачаўся з-за ляснога пажару. Больш за тое, у ведамстве мяркуюць, што гэта ад саміх складоў агонь рухаецца ў бок зялёных насаджэнняў.

Цяпер у тушэнні лясных пажараў у Свярдлоўскай, Цюменскай і Курганскай абласцях задзейнічана больш за шэсць тысяч чалавек.

Па даных МНС, у Свярдлоўскай вобласці агонь ахапіў больш за 33 тысячы гектары лесу. Губернатар рэгіёна Яўген Куйвашаў распавёў, што тушыць пажары дапамагае больш за 1700 добраахвотнікаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
07.05.2023
padpalili voragi............
0
Эха вайны/адказаць/
07.05.2023
Бывае
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031