Знайсці
06.05.2023 / 19:308РусŁacБел

БРСМ запусціў флэшмоб з праслаўленнем чырвона-зялёнай сімволікі. Моладзь умяшалася — і флэшмоб пайшоў не туды

БРСМ, які існуе для імітацыі падтрымкі рэжыму Лукашэнкі моладдзю, днямі запусціў флэшмоб у сацсетках пад тэгамі #ганарусяроднымісімваламі, #мойсцяг, #знаюсвойфлаг, #роднаероднае. Яны прапануюць размалёўваць твар у колеры чырвона-зялёнага сцяга. Але што з гэтага атрымалася? 

«Прапануем вам пачынаць свой дзень з дзяржаўнага гімна», — адна з прапаноў у рамках флэшмобу БРСМ да Дня дзяржаўнага сцяга, дзяржаўнага герба і дзяржаўнага гімна, які Лукашэнка ўвёў у другую нядзелю мая. 

Таксама пад тэгамі #ганарусяроднымісімваламі, #мойсцяг, #знаюсвойфлаг, #роднаероднае прапануецца публікаваць у сацсетках свой размаляваны ў афіцыйны чырвона-зялёны сцяг твар і вывешваць гэтыя сцягі з вокнаў. 

Да ўдзелу ў акцыі змушаюць перадусім бюджэтнікаў, школьнікаў і студэнтаў.

Пад тэгам #ганарусяроднымісімваламі набралася ўжо больш за 500 публікацый. 

Звычайна флэшмобы БРСМ застаюцца незаўважанымі ў сацыяльных сетках, але не ў гэты раз. 

Моладзевыя незалежныя ініцыятывы РАДА і ЗБС, якія вымушана аказаліся за мяжой, прапанавалі маладым людзям далучацца да акцыі пад бела-чырвона-белым сцягам.

«#ганарусяроднымiсімваламi, але за іх забіваюць у маёй краіне, #знаюсвойфлаг і ён не штучна створаны з савецкага, а мае гісторыю, #мойфлаг — гэта бчб-сцяг, #мойгерб — гэта «Пагоня», #myflag is the flag I am fighting for, #Беларусь будзе вольнай, #БРСМ займіцеся ўжо чым нармальным, ну ей богу», — напісала беларуска-эмігрантка Аліна Харысава ў інстаграме, суправадзіўшы допіс фота з нацыянальным бела-чырвона-белым сцягам.

Цяпер стужка флэшмобу выглядае так: 

Баніхват Верхавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
245
Панылы сорам
5
Ха-ха
75
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
2
30
Valadzimir/адказаць/
06.05.2023
Прафанацыя і паказуха - і з аднаго, і з другога боку. Кароча, абое рабое.
3
Прр/адказаць/
06.05.2023
Ганарацца быць рабамі.
0
Негітлерюгенд/адказаць/
07.05.2023
Першае ПРАВІЛА БРСМ - ніколі не кажы, што ты з БРСМ.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930