Знайсці
05.05.2023 / 20:1110РусŁacБел

«Убачыць гэта ў сябе ў бліндажы — ганарова і радасна». Расіяне знайшлі моцны сродак супраць меркаванага ўкраінскага контрнаступлення

Па вайсковых падраздзяленнях расійскай вайсковай групоўкі «Днепр» у Херсонскай вобласці пачалі правозіць падораны Пуціным абраз з выявай «Спаса Нерукатворнага». Пра гэта паведаміў ТАСС прадстаўнік Сінадальнага аддзела РПЦ па ўзаемадзеянні з Узброенымі сіламі протаіерэй Вячаслаў.

«Камандаванне групоўкі прыняло рашэнне пусціць яго хрэсным ходам па часцях і злучэннях «Дняпра»… Мы даставім яго ва ўсе часці, і на перадавой, і ў тылавыя падраздзяленні.

Вялікая, маленькая часць — усё адно. Натуральна, убачыць гэты абраз, атрыманы з рук прэзідэнта, у сябе ў бліндажы — гэта ганарова і радасна», — сказаў святар РПЦ.

Два абразы Пуцін прывёз сваім вайскоўцам 18 красавіка падчас візіту на акупаваныя тэрыторыі. Яшчэ адну такую ж ікону Пуцін падарыў штабу Нацгвардыі «Усход».

Чытайце таксама:

Артылерыя УСУ знішчыла месцы захоўвання боепрыпасаў «вагнераўцаў» — Мінабароны Украіны

Расія эвакуюе прыфрантавыя Энергадар, Такмак і Палогі

СМІ паказалі наступствы пажараў на расійскіх нафтабазах у Тамані і Севастопалі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
73
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
3
0
Простая праўда/адказаць/
06.05.2023
Іконы не з'яўляюцца магічнымі абярогамі. Яны бачныя напамінкі пра Бога. Іконы не прынясуць карысці, калі людзі ня вераць у Бога й не выконваць ягоныя запаведзі: не забівай, ня  крадзь, не гвалтуй, не катуй, не хлусі. Расея ва Ўкраіне забівае, крадзе, гвалціць, катуе, хлусіць, таму іконы ёй не дапамогуць.
0
Железный Дровосек /адказаць/
06.05.2023
Группа «днепр»,группа «восток»—во всем копируют гитлеровцев.Это логично. Соответственно и конец будет примерно такой же.
0
Bhagawan/адказаць/
06.05.2023
Jašče nikoli pažadańnie "rychtava pryvykać da ziamli" nie było tak zaavualiavana :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930