Знайсці
05.05.2023 / 11:5313РусŁacБел

Клінтан: З 2011 года было ясна, што вайна Расіі супраць Украіны — толькі пытанне часу

Былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан падзяліўся сваімі ўспамінамі пра сустрэчу з Уладзімірам Пуціным у швейцарскім Давосе ў 2011 годзе. Са слоў Клінтана, пасля гутаркі з расійскім прэзідэнтам яму ўжо тады стала зразумела, што расійская атака на Украіну — толькі пытанне часу, піша Бі-бі-сі.

Біл Клінтан. Фота: AP

Ён успамінае, што Пуцін у звычайнай размове казаў рэчы, якія ледзянілі душу.

У прыватнасці, Пуцін даў зразумець, што не збіраецца прытрымлівацца дамовы, заключанай яго папярэднікам Барысам Ельцыным пры пасрэдніцтве ЗША, згодна з якой Расія абавязалася паважаць тэрытарыяльны суверэнітэт Украіны ў абмен на адмову Кіева ад свайго ядзернага арсенала савецкіх часоў.

«Уладзімір Пуцін сказаў мне ў 2011 годзе — за тры гады да таго, як ён захапіў Крым, — што ён не згодны з пагадненнем, якое я заключыў з Барысам Ельцыным. Ён сказаў: «Я не згодны з гэтым, я гэта не падтрымліваю і не лічу сябе звязаным гэтай дамовай». І з таго дня я ведаў, што гэта [вайна супраць Украіны] — толькі пытанне часу», — успамінае Біл Клінтан.

Хілары Клінтан сказала, што канец прэтэнзіям Расіі да Украіны пакладзе толькі поўная перамога Украіны ў гэтай вайне.

«Я б не стала давяраць яму [Пуціну] за сталом перамоваў ні пры якіх абставінах, калі толькі ва ўкраінцаў, якіх мы падтрымліваем, не будзе дастаткова рычагоў уздзеяння», — сказала Хілары Клінтан.

Пад рычагамі ўздзеяння яна мае на ўвазе вернутыя ўкраінскія тэрыторыі на ўсходзе Украіны, часова акупаваныя Расіяй.

Чытайце таксама:

Клінтан выказаў шкадаванне, што схіліў Кіеў да адмовы ад ядзернай зброі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4
06.05.2023
Клинтон, конечно, тот еще типус - знал о готовящемся преступлении международного масштаба, и никому не сказал! Да предупреди ты хоть Ющенко по старой дружбе - и всё могло развернуться иначе, а не как сейчас.
0
Казік/адказаць/
06.05.2023
No, Кіеў ведаў пра ўварванне. Тэма падрыхтоўкі ўжо 100 разоў абсмоктаная: не мела Ўкраіна эканамічнай магчымасці адкрыта аб'явіць "заўтра вайна, усе рыхтуемся", гэта стала б самазабойствам яшчэ да таго, як рашысты б увайшлі. Але атаку адбілі, збераглі авіяцыю і склады боепрыпасаў, значыць падрыхтаваліся дастаткова
0
Казік/адказаць/
09.05.2023
Полиция нравов, іронія
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031