Знайсці
05.05.2023 / 11:465РусŁacБел

«Белая Русь» збіраецца дапамагаць дзецям «ДНР» і «ЛНР»

Мяркуецца арганізаваць узаемныя абмены, а таксама прыём у Беларусі дзяцей з акупаваных тэрыторый Данбаса.

Сумесныя праекты «Белай Русі» і Рассупрацоўніцтва будуць накіраваныя на дапамогу дзецям, якія пацярпелі на тэрыторыях ДНР і ЛНР, паведаміў у прэс-цэнтры «Спутніка Беларусь» старшыня партыі «Белая Русь» Алег Раманаў.

«Думаю, гэта добры, цікавы кірунак нашага супрацоўніцтва. Гэта з улікам таго, што ў склад Расійскай Федэрацыі ўвайшло некалькі новых рэгіёнаў, і сітуацыя там, прама скажам, яшчэ далёкая не толькі ад спакою, але і ад нармальнага жыцця. Прынамсі, у нейкіх частках гэтых рэгіёнаў», — падзяліўся меркаваннем кіраўнік партыі.

У сваю чаргу кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Макушын адзначыў, што некаторыя праекты па дапамозе Данбасу ўжо ажыццяўляюцца.

Раманаў паабяцаў, што падтрымае сумесную ініцыятыву і як кіраўнік грамадскага аб'яднання, і як старшыня партыі.

«Цяпер я ўзначальваю і той, і іншы кірунак дзейнасці і гатовы ўключацца ў гэтую працу. І калі патрабуецца наш удзел у нейкіх пытаннях, мы можам гэтую дзейнасць пачаць і эфектыўна ажыццяўляць», — сказаў на заканчэнне Раманаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
1
Андрусь/адказаць/
05.05.2023
Будуць новыя фігуранты і факты ў справе, заведзенай Міжнародным Крымінальным судом па факце выкрадання непаўналетніх грамадзян Украіны. 
Цывілізаваным светам згодна з міжнародным правам вываз дзяцей з краіны, у дачыненні да якой здзейснена ўзброеная агрэсія, краінай-агрэсаракай ці яе саюзнікамі ў іншыя краіны расцэньваецца, як ваеннае злачынства. 
05.05.2023
Кредитными деньгами россии)
0
Убогія/адказаць/
05.05.2023
Фрык-шоў з паралельнай рэчаіснасці
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031