Знайсці
05.05.2023 / 10:581РусŁacБел

Жыхар Лагойшчыны спаліў аўтамабіль начальніка ДАІ. Яму далі сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Аўтамабіль начальніка ДАІ Лагойскага РАУС загарэўся ў ноч з 24 на 25 студзеня ў пасёлку Плешчаніцы ў двары дома. У падпале абвінавацілі мясцовага жыхара, якога раней Трапезнікаў пазбавіў права кіравання за язду на аўтамабілі ў стане ап'янення, піша «Радыё Свабода».

«Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, у Плешчаніцах, выкарыстоўваючы бензін і дызельнае паліва, мужчына падпаліў аўтамабіль Opel Vectra «з помсты за выкананне службовых абавязкаў начальнікам аддзялення ДАІ міліцыі грамадкай бяспекі АУС Лагойскага райвыканкама адказнасці», — паведаміла прэс-служба суда.

Матэрыяльны ўрон ацанілі ў 17 885,88 рубля.

Жыхара Лагойскага раёна абвінавацілі ў наўмысным знішчэнні чужой маёмасці, учыненым агульнанебяспечным спосабам, што прывяло да прычынення ўрону ў буйным памеры (ч. 2 арт. 218 КК Беларусі). Яму прысудзілі 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Таксама суд пастанавіў спагнаць з яго кампенсацыю матэрыяльнага ўрону (15 551,88 рубля), а таксама кампенсацыю маральнай шкоды (5000 рублёў).

Здарэнне адбылося 24 студзеня: у двары шматкватэрнага дома ў Плешчаніцах згарэў аўтамабіль начальніка раённай ДАІ Аляксея Трапезнікава.

Першапачатковай версіяй здарэння было кароткае замыканне электраправодкі, але падчас следча-аператыўных мерапрыемстваў высветлілі, што машыну падпалілі. Праз час сілавікі затрымалі 31-гадовага мужчыну, якога летась у лістападзе пазбавілі права кіравання за язду на аўтамабілі ў стане апʼянення. Рашэнне па яго справе выносіў менавіта Трапезнікаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
5
05.05.2023
Var*jat ! Lepei by padpalu-Rezydencyiu,,,,,!          ci u Drazdah nesta!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031