Знайсці
05.05.2023 / 10:431РусŁacБел

Сёння даляр патаннеў адразу на пяць з паловай капеек. За два тыдні — на 11 капеек

А расійскі рубель амаль на тры капейкі падаражэў.

На таргах на біржы даляр ЗША патаннеў на 5,66 капейкі (1,96%) да 2,8287 беларускага рубля.

Даляр таннее дзясятыя таргі запар, 26 красавіка ён каштаваў 2,9421 рубля. Такім чынам, за два тыдні ён патаннеў на 11,34 капейкі.

Расійскі рубель наадварот вырас на 2,74 капейкі да 3,6901 беларускага рубля за 100 адзінак.

Юань патаннеў на 7,73 капейкі да 4,0884 за 10 адзінак.

Таргоў па еўра не было.

На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835, юань — 3,8617.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
Улад/адказаць/
05.05.2023
На маскоўскай біржы валютныя таргі зараз маюць палітычную афарбоўку. 9 траўня на Парадзе Перамогі "апушчаны" даляр павінен быць кінуты на ганак Маўзалея :)))
Ну а BYN скача пад дудку RUB.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031