Знайсці
04.05.2023 / 16:011РусŁacБел

«Магніт Мінска» да канца года збіраюцца нарэшце дабудаваць

Вядомы сталічны даўгабуд «Магніт Мінска» пасля васьмігадовага перапынку нарэшце ўзяліся дабудоўваць, цяпер ім займаецца будтрэст №4. На аб'екце працуюць больш за 280 чалавек у дзве змены, паведаміў «Мінскбуд».

«У «Магніце Мінска» будуць пабудаваныя 352 кватэры. Плануецца, што жыллё будзе арэндным. Завяршыць будаўніцтва неабходна да канца бягучага года», — распавялі ў «Мінскбудзе».

На гэты момант вядуцца работы над цэнтральнай часткай з памяшканнямі гандлёва-грамадскага прызначэння, шматузроўневым адкрытым і двухузроўневым закрытым паркінгамі на 279 і 383 месцы. Потым возьмуцца за 11-павярховыя «крылы», дзе будзе жыллё, а таксама ніжнія ўзроўні з гандлёвымі памяшканнямі і падземнымі паркінгамі (2-я і 3-я чэргі).

«Магніт Мінска» на скрыжаванні вуліцы Кірылы Тураўскага і праспекта Незалежнасці першапачаткова павінен быў стаць комплексам з бізнэс-цэнтрам і гатэлем. Яго пачалі планаваць яшчэ ў 2009 годзе, калі Аляксандр Лукашэнка сваім указам зацвердзіў умовы будаўніцтва для беларускай «дачкі» іранскай кампаніі «Кейсан». Але пасля таго амбіцыйныя планы даводзілася неаднаразова пераглядаць, а ўрэшце праект быў на працяглы час фактычна замарожаны.

29 лістапада мінулага года аб'ект хацелі прадаць з аўкцыёну, але таргі праваліліся, бо на іх ніхто не запісаўся.

Чытайце таксама:

Гатэль на Маякоўскага, былы Дом друку. Які лёс чакае вядомыя сталічныя даўгабуды

Што адкрыюць на месцы даўгабуда «Магніт Мінска»

«Магніт Мінска» аказаўся нікому не патрэбны, на таргі ніхто не запісаўся

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
04.05.2023
Помню как изначально было в планах растения высадить на крыше, а сейчас обычная панелька практически, только что рядом с лесом
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031