Знайсці
03.05.2023 / 20:241РусŁacБел

Затрыманы ў Мінску расіянін Маскалёў знайшоўся ў смаленскім СІЗА. У Беларусі яго катавалі

Аляксея Маскалёва, бацьку школьніцы, якая намалявала антываенны малюнак і гэтым выклікала пераслед на сям'ю, праваабаронцы нарэшце знайшлі. Аказалася, што ён знаходзіцца ў СІЗА Смаленска. Пра месцазнаходжанне Маскалёва нічога не было вядома больш за месяц — пасля таго, як яго затрымалі ў Беларусі 30 сакавіка.

Пра тое, што сувязь з Маскалёвым адноўленая, паведаміў праваабарончы праект «ОВД-Инфо» са спасылкай на адваката Уладзіміра Біліенку, які сёння бачыўся са сваім падабаронным.

Як расказаў Маскалёў адвакату, пры затрыманні ў Беларусі яго моцна збілі рукамі і нагамі па грудзях і спіне, адбілі цягліцу на правай назе, а таксама нанеслі некалькі ўдараў па галаве, у тым ліку білі галавой аб сцяну. Мужчына перадаў Біліенку запіску, у якой падзякаваў усім, хто перажывае за яго сям'ю.

Маскалёва, які адзін выхоўваў 13-гадовую дачку, судзілі за пасты пра вайну ў «Аднакласніках», хоць ён сцвярджаў, што не мае дачынення да ўказаных публікацый. 27 сакавіка суд у горадзе Яфрэмаве Тульскай вобласці, дзе Аляксей з дачкой жылі, асудзіў яго да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Пасля абвяшчэння прысуду ў судзе заявілі, што ён збег з-пад хатняга арышту, а неўзабаве яго арыштавалі ў Беларусі. Праз тыдзень пасля гэтага расійскія дыпламаты паведамілі, што Маскалёў знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіне ў чаканні пастановы аб экстрадыцыі, а пасля ніякіх вестак пра ягоны лёс доўга не было.

Дачку Маскалёва Машу спачатку адправілі ў прытулак, а пасля яе забрала маці.

Чытайце таксама:

Адвакаты ўжо амаль тыдзень не могуць знайсці Аляксея Маскалёва. Яго павінны былі экстрадаваць з Беларусі ў Расію

Бацьку расійскай дзяўчынкі, якая зрабіла антываенны малюнак, экстрадзіравалі з Жодзіна ў Расію

У Мінску затрымалі расіяніна, якога асудзілі за антываеннае выказванне, а дачку адправілі ў дзетдом

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
58
04.05.2023
Welcome to Belarus
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031