Знайсці
04.05.2023 / 08:5317РусŁacБел

Супрацоўнікаў дзяржустаноў прымушаюць адмаўляцца ад карты паляка. Пры адмове пагражаюць звальненнем

Днямі сакратар Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Анджэй Дэра заявіў, што найгоршая сітуацыя для палякаў замежжа цяпер склалася ў Беларусі. У Лідскім раёне нясоладка прыходзіцца і ўладальнікам карты паляка. 

Прыходзяць са спісам

Як паведамляюць крыніцы, ва ўстановах адукацыі Ліды ціснуць на ўладальнікаў карты паляка.

«Невядома, адкуль яны іх бяруць, але да кіраўніцтва прыходзяць спісы, у якіх пазначана, што чалавек мае такі дакумент. Тых, хто ёсць у спісе, выклікаюць на размову, падчас якой ціснуць на чалавека, каб той напісаў адмову і здаў дакумент», — кажа суразмовец.

Гараджанін сцвярджае, што тым, хто не пагаджаецца адмовіцца ад карты, пагражаюць звальненнем.

«Калі ў чалавека хутка заканчваецца кантракт, то яго папярэджваюць, што, не адмовіўшыся ад карты паляка, на яго працяг можна нават не разлічваць. Калі да канца кантракта яшчэ далёка, то пужаюць магчымым звальненнем. У некаторых выпадках ціснуць тым, што супрацоўнік з картай паляка калі і застанецца працаваць, то можа нават не марыць пра павышэнне па кар'ернай лесвіцы».

«Чалавек з картай паляка фактычна не можа разлічваць на павышэнне»

Іншы суразмовец з Ліды кажа, што цяпер перад тым, як каго-небудзь павысіць, кандыдата максімальна глыбока правяраюць на лаяльнасць рэжыму.

«Чалавек з картай паляка фактычна не можа разлічваць на павышэнне і займаць нейкую нават не самую высокую кіруючую пасаду ў дзяржаўных установах.

Ёсць выпадкі, калі чалавек ужо адной нагой быў на іншай пасадзе, але ў выніку паглыбленай праверкі высвятлялася, што ў яго ёсць карта паляка. Паралельна з гэтым на дзяржпрадпрыемствах і ўстановах не спыняюцца рэпрэсіі ў дачыненні да нелаяльных рэжыму». 

Па словах суразмоўца, у горадзе вядомыя выпадкі, калі людзі не змаглі пайсці на павышэнне толькі праз тое, што пакідалі свае подпісы за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты.

Колькі ў Беларусі жыве палякаў?

Па даных перапісу насельніцтва 2019 года, са 135 298 жыхароў Лідскага раёна палякі складаюць 32,4%. Калі браць у цэлым па краіне, то доля палякаў — 3,1% насельніцтва, або больш за 287 тысяч чалавек. Каля 2/3 з іх пражывае на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Доля палякаў у вобласці складае 21,5 адсотка насельніцтва. У Воранаўскім раёне палякі па нацыянальнасці складаюць большасць насельніцтва.

Пачынаючы з 2008 года консулы ў Беларусі выдалі больш за 160 тысяч карт паляка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

У Беларусі пачалі збіраць звесткі аб тых, хто мае дазволы на жыхарства і карты паляка?

«У Беларусі для палякаў цяпер найгоршае становішча ў свеце» — Канцылярыя прэзідэнта Польшчы

У «Гроднаэнерга» спусцілі свежы спіс на звальненне, а ў некаторых дзяржарганізацыях збіраюць звесткі пра карты паляка і ВНЖ у супрацоўнікаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
17
Ха-ха
6
Ого
9
Сумна
28
Абуральна
86
0
Felis manul/адказаць/
06.05.2023
[Рэд. выдалена]
09.05.2023
В Латвии задержали инвалида, одетого в ветровку с надписью «Россия» Наша нива давай напиши поро это. Или слабо? За карту поляка давно пора было увольнять людей. Они себя ассоциируют не с Беларусью, а Польшей
0
I nie zginie/адказаць/
18.05.2023
Хех, Цікавая прапанова. Прапаную пашырыць і звальняць яшчэ і за маскальскую мову. Па падобным чынніку. А калі сур'ёзна - нацыянальнасць і грамадзянства паняцця нераўназначныя.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031