Знайсці
02.05.2023 / 11:172РусŁacБел

Сотні людзей па ўсёй краіне так і не дачакаліся замоўленых помнікаў. Дырэктар фірмы аб'яўлены ў міжнародны вышук 

Галоўным следчым упраўленнем заведзена крымінальная справа ў дачыненні да ўласніка і кіраўніка арганізацыі ТАА «Студыя граніту RG» — Сяргея Рудэнкі, які падмануў сотні беларусаў.

 

Выраб помнікаў — не адзінае, на чым незаконна зарабляў прадпрымальнік

Па даных следства, мужчына адкрыў фірму, якая займалася вырабам помнікаў і надмагілляў, а таксама добраўпарадкаваннем месцаў пахавання па ўсёй краіне. Каб напрацаваць кліенцкую базу, спярша арганізацыя выконвала замовы, аднак у канцы 2022 года мужчына вырашыў ажыццявіць злачынную схему і зарабіць на горы людзей, піша СК. 

Устаноўлена, што свой бізнэс фігурант пачаў у 2017 годзе, і на той момант кампанія мела назву ТАА «Рытуал Граніт», аднак у 2022 годзе з прычыны фінансавых цяжкасцяў мужчына правёў рэарганізацыю і зарэгістраваў новую — ТАА «Студыя граніту RG», ад імя якой і ажыццяўляў сваю дзейнасць.

Мужчына, усведамляючы, што ўсе яго аферы хутка раскрыюцца, пачаў хвалявацца пра «асабістую бяспеку» і, каб пазбегнуць крымінальнага пераследу, уцёк у Польшчу. Там Рудэнка працягваў афармляць замовы, якія выконваць не збіраўся. У якасці абавязковай умовы быў аванс да 70%.

У гэты час вытворчая дзейнасць прадпрыемства ўжо была спынена: работнікі, якія займаліся вырабам помнікаў, звольнены, закуп матэрыялаў і зусім не ажыццяўляўся.

Пасля атрымання грошы пераводзіліся на замежны рахунак і траціліся на асабістыя патрэбы абвінавачванага, а для пацярпелых прыдумляліся розныя версіі: загружанасць вытворчасці, вялікія абʼёмы заказаў, форс-мажорныя абставіны.

На Рудэнку завялі крымінальную справу па ч. 4 арт. 209 (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Цяпер устаноўлена больш за 200 пацярпелых па ўсёй краіне, а сума ўрону перавысіла мільён рублёў.

Следчыя высветлілі, што выраб помнікаў — не адзінае, на чым незаконна зарабляў Рудэнка. Мужчына па ўсёй краіне стварыў арганізацыі па выдачы мікрапазык, ад імя якіх заключаліся дамовы. Людзям давалася пазыка на «выгадных» умовах. Як пазней высветлілася, у дамове «дробным» шрыфтам указвалася, што ў выпадку невыканання дагаворных абавязацельстваў кліента чакаюць высокія працэнты, пеня і штрафы. Пацярпелым даводзілася вяртаць суму амаль у 10 разоў большую за атрыманыя грошы.

Падчас расследаванняў атрымана інфармацыя, што дамовы на выдачу мікрапазык на «выгадных» умовах заключыла больш за 2000 чалавек.

Але і гэтага бізнэсмену аказалася недастаткова. Мужчына ў змове са сваёй жонкай цягам года ўхіляўся ад выплаты падаткаў. У выніку, паводле СК, яны не заплацілі ў бюджэт амаль 2 мільёны рублёў.

Цяпер на маёмасць бізнэсмена накладзены арышт. Сярод арыштаванай маёмасці: 12 новых аўтамабіляў, 3 кватэры, 2 загарадныя дамы, а таксама вытворчыя будынкі і збудаванні.

Рудэнку завочна выстаўлена абвінавачанне. Ён абʼяўлены ў міжнародны вышук. Не выключаецца правядзенне працэдуры спецыяльнай вытворчасці пры расследаванні крымінальнай справы.

Чытайце таксама:

«Такой колькасці пацярпелых яшчэ не было». Каля тысячы беларусаў заплацілі грошы, але помнікі на магілках іх родных так і не зʼявіліся

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6
3
Бизнесмен/адказаць/
02.05.2023
Молодец мужик!
0
Это был Банцер/адказаць/
03.05.2023
А может это был тот же Банцер?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031