Знайсці
29.04.2023 / 14:153РусŁacБел

«Божая кара за Умань». Украінская разведка заявіла, што ў Севастопалі знішчана дзесяць рэзервуараў з нафтапрадуктамі

Украінская разведка заявіла, што ў Севастопалі знішчана дзесяць рэзервуараў з нафтапрадуктамі для Чарнаморскага флоту РФ. Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў, піша «РБК-Украіна».

Паводле яго слоў, у выніку выбуху ў Севастопалі 29 красавіка знішчана больш за 10 рэзервуараў з нафтапрадуктамі агульнай ёмістасцю каля 40 тысяч тон.

Прадстаўнік украінскай разведкі назваў выбух «Божай карай, у тым ліку за забітых цывільных ва Умані, сярод якіх пяцёра дзяцей».

Андрэй Юсаў заклікаў жыхароў Крыма «не знаходзіцца побач з вайсковымі аб'ектамі» і аб'ектамі, якія забяспечваюць расійскую армію. Паводле яго слоў, знішчаныя нафтапрадукты прызначаліся для патрэб Чарнаморскага флоту РФ.

Улады анексаванага Севастопаля сцвярджалі, што праз атаку дронаў адбыўся пажар на нафтабазе ў порце, загарэліся чатыры рэзервуары. Пажар ліквідаваны.

Чытаць таксама:

Гіганцкі пажар у Севастопалі. Украінскі беспілотнік знішчыў рэзервуары на армейскай нафтабазе

Расійская ракета трапіла ў шматпавярховік ва Умані. Загінулі 23 чалавекі

Да помніка Лесі Украінцы ў Маскве прынеслі кветкі ў памяць аб загінулых украінцах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
15
ром/адказаць/
29.04.2023
А па Умани то якая кара?
29.04.2023
ром, а по твоему дому с семью и детьми когда прилетит от рашистов - тоже будешь такие комментарии?
0
Надоел!!!/адказаць/
29.04.2023
ром, ты не "ром", ты = "МОР" (СМЕРТЬ).
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера