Знайсці
27.04.2023 / 16:3811РусŁacБел

Польшча фармуе міжнародную кааліцыю, каб не дапусціць беларусаў і расіян на Алімпіяду

Польшча фармуе кааліцыю з 36 краін, каб не дапусціць спартсменаў з Беларусі і Расіі на міжнародныя спаборніцтвы, у тым ліку і на Алімпіяду-2024 у Парыжы. Пра гэта заявіў міністр спорту Польшчы Каміль Бартнічук у эфіры радыё RMF24.

Каміль Бартнічук. Фота: RMF24

«Мы знаходзімся ў працэсе фармулявання наступнай пазіцыі кааліцыі 36 краін. 15 мая ў нас Рада ЕС па спорце, дзе мы таксама плануем прыняць дэкларацыю, якая будзе выразна выступаць супраць вяртання расіян і беларусаў на міжнародныя арэны», — заявіў Бартнічук.

Пры гэтым Польшча пакуль не атрымала адказу на свой пратэст, пададзены ў МАК супраць допуску расіян і беларусаў да адборачных спаборніцтваў да Алімпіяды-2024.

Таксама польскі міністр паведаміў, што на Еўрапейскіх гульнях, якія пройдуць сёлета з 21 чэрвеня па 2 ліпеня ў Кракаве, беларусаў з расіянамі дакладна не будзе, ім палякі проста не выдадуць візы. Але можна зрабіць выключэнні для тых спартсменаў, якія выступяць з «выразнай заявай, якая асуджае расійскую агрэсію супраць Украіны і злачынствы, учыненыя там расіянамі».

Чытайце таксама:

Польскі міністр спорту прапанаваў стварыць для беларусаў і расіян зборную бежанцаў

Украінка Світоліна не паціснула руку беларусцы Сасновіч пасля тэніснага матча

Латвія не дала візу галоўнаму трэнеру зборнай Казахстана. Прычына — яго беларускі пашпарт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Канкрэтный атвет/адказаць/
28.04.2023
Конкретный вопрос, гэта чыстая дэмагогія: Ярузэльскі - гэта далёка не Лукашэнка, ды й Польшча лічылася акупаваным Саветамі "другім светам", а не бандыцкім кутком. Да таго ж не саўдзельнічала ў крывавым нападзе на суседа. 
2
Беларус/адказаць/
29.04.2023
А прычым тут беларусы, бардзо то гэтыя пуляки нахабныя
30.04.2023
Польшча впервые станет алимпийским чэмпиёном. В мячтах...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930