Знайсці
26.04.2023 / 13:19РусŁacБел

Латвія не дала візу галоўнаму трэнеру зборнай Казахстана. Прычына — яго беларускі пашпарт

Зборная Казахстана па хакеі незадоўга да чэмпіянату свету ў Рызе была вымушаная змяніць галоўнага трэнера, паколькі беларускаму спецыялісту Андрэю Скабелку было адмоўлена ў атрыманні латвійскай візы. Пра гэта ў аўторак, 25 красавіка, паведаміў кіраўнік аргкамітэта Эдгарс Бунцыс.

Фота: Hcbarys.kz

Арганізатары чэмпіянату свету па хакеі вырашылі адмовіць ва ўдзеле грамадзянам Расіі і Беларусі, ім не будуць выдавацца латвійскія візы для ўезду ў краіну. Але гэтае рашэнне больш за ўсё паўплывала на зборную Казахстана, галоўным трэнерам якой да 14 красавіка быў беларус Андрэй Скабелка.

У гэтым сезоне ён кіраваў базавым клубам нацыянальнай зборнай — нурсултанскім «Барысам». У візах таксама было адмоўлена яшчэ двум прадстаўнікам трэнерскага штаба і персаналу казахстанскай каманды.

14 красавіка хакейная федэрацыя Казахстана абвясціла галоўным трэнерам зборнай краіны Галыма Мамбеталіева, які ў 2018 годзе таксама ўзначальваў яе.

Чэмпіянат свету па хакеі меўся прайсці першапачаткова ў Санкт-Пецярбургу. Але пасля таго, як Расію і Беларусь выключылі з Міжнароднай федэрацыі хакея першынство пастанавілі правесці ў Рызе і Тамперэ.

Чытайце таксама:

Некалькі беларускіх тэнісістаў падпісалі дэкларацыі аб нейтральным статусе, каб згуляць у сёлетнім Уімблдоне

Жлобінскі «Металург» зноў стаў чэмпіёнам Беларусі па хакеі

Медалі на чэмпіянаце Беларусі па хакеі ўручаў Мікалай Лукашэнка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031