Знайсці
27.04.2023 / 13:22РусŁacБел

Столтэнберг: Ваеннай моцы Кіева дастаткова для вызвалення акупаваных тэрыторый

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што саюзнікі і партнёры Украіны ў Паўночнаатлантычным альянсе перадалі Кіеву амаль усю абяцаную вайсковую тэхніку — 1550 бронетранспарцёраў і 230 танкаў, а таксама «велізарную колькасць боепрыпасаў», піша Бі-бі-сі.

Енс Столтэнберг. Фота: Andrea Alexandru / AP Photo

«Больш за 98% баявых машын, якія былі абяцаныя Украіне, ужо перададзеныя [у распараджэнне ўкраінскага камандавання]», — запэўніў Столтэнберг журналістаў у чацвер, выступаючы на сумесным брыфінгу з прэм'ер-міністрам Люксембурга Ксаўе Бетэлем.

Па словах генеральнага сакратара, з улікам перададзенай тэхнікі і пастаўленых для патрэб УСУ снарадаў, цяпер ва ўкраінскай арміі ёсць неабходныя тэхнічныя магчымасці для вызвалення тэрыторый краіны, акупаваных расійскімі войскамі.

Столтэнберг таксама згадаў тэлефонную размову паміж прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і кітайскім лідарам Сі Цзінпінам, якая адбылася напярэдадні.

Са слоў генеральнага сакратара, у NATO вітаюць сам факт першай размовы двух лідараў за год з лішнім — з пачатку поўнамаштабнай вайны, аднак адзначаюць, што Кітай па-ранейшаму так і не выступіў з публічным асуджэннем расійскага ўварвання.

Чытайце таксама:

Генеральны сакратар НАТА: Ядзерныя пагрозы Расіі нас не запалохаюць, падтрымка Украіны працягнецца

Усе краіны-чальцы НАТА пагадзіліся з прыняццем Украіны ў альянс

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031