Знайсці
24.04.2023 / 12:213РусŁacБел

Кіраўнік ГУР Украіны Буданаў: Ядзернага ўдару пасля дэакупацыі Крыма не будзе, расійская прапаганда ўжо рыхтуецца да яго страты

У інтэрв'ю «РБК-Украіна» кіраўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў падзяліўся бачаннем паводзінаў Расіі ў выпадку заходу УСУ ў Крым.

На пытанне, ці не будзе ядзернага ўдару ў выпадку, калі УСУ зойдуць у Крым, Буданаў адказаў: «Не будзе».

На яго думку, расійская прапаганда пакажа страту Крыма як «вымушаны крок» — гэтак жа, як падчас дэакупацыі Херсона.

«Балюча гэта прызнаваць, але трэба сказаць: іх прапагандысцкая машына падчас страты Херсона максімальна эфектыўна сябе паказала. Яны паказалі страту Херсона — а гэта было самае вялікае дасягненне так званай «спецыяльнай ваеннай аперацыі» — проста як звычайную справу.

Прычым вывернулі гэта так, што гэта, у прынцыпе, яшчэ і добрая рэч была для іх. Гэта значыць, яны ўжо ўсё напрацавалі. Мадэлі па тым, як адсвечваць навіны падчас падзей у Крыме — усе яны ўжо ёсць, яны нам выдатна вядомыя. Паверце, яны спрацуюць на іх грамадства.

І тут будзе вымушаны крок і ўвогуле амаль шчасце. Паверце, там прапагандысцкая машына працуе як узор, гэта рэальна ўзор. Яны так «абалваньваюць» сваё насельніцтва, як ніхто ў свеце не можа», — сказаў Буданаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3
6
Штучны інтэлект/адказаць/
24.04.2023
Жадаю Ўкраіне як мага хутчэй вызваліць сваю дзяржаву ад акупантаў. А вось трындзець наперад ня трэба. Сьпярша справы, а пасьля спраў - словы.
24.04.2023
"Яны так «абалваньваюць» сваё насельніцтва, як ніхто ў свеце не можа», — сказаў Буданаў."
што - нават украінцы так не могуць?
0
Вася/адказаць/
03.05.2023
Будан, вот ты вчера был никем, а сегоднярассуждаешь как поступит Россия.
Украина не может отвоевать свои территории.
Вытолько пиздеть и можете.
Скоро уже вас всех отправят к бандере...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031