Знайсці
25.04.2023 / 11:324РусŁacБел

Індыйца, які спраўляў патрэбу на рэйках, забіла каровай

Улады Індыі гэта назвалі стандартнай з'явай.

Індыйскія каровы. Фота: pixabay

У індыйскім штаце Раджастан хуткасны цягнік выпадкова збіў карову, якая ад удару рэзка адляцела ў бок мужчыны, які знаходзіўся побач, і забіла яго. Пра гэты выпадак расказала выданне India Today.

Загінулым аказаўся мясцовы пенсіянер, які сам у мінулым адпрацаваў шмат гадоў на чыгунцы. Як адзначае выданне, у момант прылёту каровы мужчына спраўляў патрэбу каля рэек. 

«Па словах сваякоў загінулага, на шляху хуткаснага цягніка стала карова. Удар ад сутыкнення быў такі, што карова адляцела на 30 метраў на мужчыну, які ў той момант спраўляў патрэбу каля рэек. Той загінуў на месцы», — напісала выданне India Today.

Мясцовыя ўлады штата ў сваю чаргу падкрэслілі, што такія здарэнні не ўнікальныя, бо ў рэгіёне каровы рэгулярна трапляюць на чыгуначныя шляхі і магчымасць сутыкнення з імі нават улічваецца пры вытворчасці цягнікоў.

Аднак пры гэтым улады дадалі, што збіраюцца паступова ставіць металічныя агароджы ўздоўж чыгуначных шляхоў, каб прадухіляць падобныя няшчасныя выпадкі і з жывёламі, і з людзьмі.

Чытайце таксама:

У Індыі паставілі сусветны рэкорд масавых танцаў з бубнамі

Дзяўчына паспрабавала збіць свайго хлопца машынай за тое, што ён даеў апошнюю бульбіну фры

Сланіха з Берлінскага заапарка навучылася лупіць бананы, хаця ніхто яе гэтаму не вучыў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
12
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
0
0
Казік/адказаць/
25.04.2023
Чаго іх каровы такія кастлявыя?
0
Юзік /адказаць/
25.04.2023
Казік, бо дзікія
0
Казік/адказаць/
25.04.2023
Юзік , на фотцы ж навязаныя
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера