Знайсці
21.04.2023 / 19:3517РусŁacБел

Абыходзіць санкцыі «кашальку Лукашэнкі» Зайцаву дапамагае стаўбцоўскі ксёндз Лашук — БРЦ

Адзін з «кашалькоў» Аляксандра Лукашэнкі, а з нядаўняга часу і ватыканскі рыцар Аляксандр Зайцаў карыстаецца дзеля абыходу еўрапейскіх санкцый дапамогай свайго знаёмага — каталіцкага святара Ігара Лашука. Гэта сцвярджаецца ў новым расследаванні журналістаў «Беларускага расследавальніцкага цэнтра».

Ігар Лашук з парафіянкай

Бізнэсовец Аляксандр Зайцаў вядомы як стваральнік кампаніі Sohra Overseas, саўладальнік кампаніі «Брэміна груп» і футбольных клубаў. «Брэміна груп» была створаная на ўказ Аляксандра Лукашэнкі для набліжаных да яго бізнэсменаў. Праз яе і звязаныя з ёй кампаніі ідзе істотная частка афіцыйнага транзіту праз Беларусь.

Таксама Зайцаў меў дачыненне і да абаронных праектаў, звязаных з кампаніямі ў Беларусі, Латвіі і ва Украіне. Пад санкцыі Еўразвяза ён трапіў у чэрвені 2021 года.

Пра тое, што Зайцаў першым у гісторыі Беларусі атрымаў ватыканскі тытул рыцара Ордэна святога Рыгора Вялікага, стала вядома ў снежні 2022 года. Гэта найвышэйшая адзнака для свецкіх асобаў, якая прызнаецца Папам. Пра падзею не паведамлялася на афіцыйных каталіцкіх парталах, але ўсё ж такі стала вядома, што высвяціў рэгаліі і прыняў прысягу ад новага рыцара арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі, а ва ўрачыстасцях удзельнічалі ксяндзы Ігар Лашук са Стоўбцаў і Юрый Жагарын з Наваградка. 

Ксёндз Лашук адзначыў, што ведае алігарха «шмат гадоў», «ён не толькі асабіста ўзрастаў у веры, але распаўсюджваў і пашыраў веру Касцёла тут, на беларускай зямлі». А арцыбіскуп Станеўскі падкрэсліў, што сам Зайцаў не шукаў гэтай узнагароды, а «ўзнагарода шукала рыцара Аляксандра, рыцарская годнасць шукала яго».

Ініцыятыва «Хрысціянская візія», якая першай паведаміла пра факт уганаравання Зайцава, меркавала тады, што Зайцаў падтрымліваў некаторыя каталіцкія праекты фінансамі, у тым ліку ў пытаннях будаўніцтва. Аднак «Беларускі расследавальніцкі цэнтр» выявіў больш шчыльныя сувязі Зайцава і ксяндза Лашука.

Паводле БРЦ, у верасні 2021 года святар заснаваў кампанію «Аліс ма», на якую падсанкцыйныя ўладальнікі кампаніі «Брэміна груп» перапісалі частку сваёй маёмасці. Прытым, што займацца бізнэсам каталіцкім святарам забараняе нават кананічнае права.

«Наша заданне — служэнне. Святар не можа ўдзельнічаць ні ў палітычных партыях, ні займацца бізнэсам. Гэта немагчыма нават па кананічным праве. Такая заява — вельмі цікавая нават для нас. Таму мы таксама ў гэтым пастараемся разабрацца», — расказаў журналістам Юрый Санько, прэс-сакратар Каталіцкай царквы ў Беларусі.

Сам ксёндз Лашук не стаў тлумачыць, як ён стаў уладальнікам кампаніі, звязанай з «Брэміна груп». Свае сувязі з Зайцавым ён каментаваць адмовіўся.

«Гэта мая асабістая справа, я святар. На некаторыя пытанні я не адказваю нікому, нават Папу, разумееце? Ёсць пытанні, якія толькі перад мной ёсць і Госпадам Богам», — сказаў Ігар Лашук у тэлефоннай размове.

Цікава пры гэтым, што ў красавіку 2022 года ксяндза Лашука судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі» і прызначылі яму штраф памерам у 30 базавых велічынь.

Чытайце таксама:

ЗША ўдарылі па сетцы, якая дапамагала Расіі і Беларусі абыходзіць санкцыі. Згадваецца і Аляксандр Зайцаў

Бізнэсовец Зайцаў зарэгістраваў «Белкосмас»

Больш за сто палётаў на курорты і прызначэнні пасля сумеснага адпачынку. Куды і з кім лётаюць Віктар і Лілія Лукашэнкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
31
Ха-ха
8
Ого
6
Сумна
5
Абуральна
37
22.04.2023
%, муж говорил... а он много историков слушает...
то что, церкви рушили и попов мочили силовики 20 века, то немножечко неправда... наоборот они типа пытались народный гнев сдерживать...
и знаете что... я немножечко все-таки мужу в этом склонна верить
попы действительно по крайней мере в XIX были доносчиками государственным органам еще те... естественно, что недовольство в народе по отношению к попам росло...
2
Вольгп/адказаць/
22.04.2023
Чаркашкварка, для чаркашкварачнікаў-каталіцызм, як і іншыя рэлігіі, міжнародная рэлігія. І несці бруд на менавіта на польскі каталіцызм могуць ці лукашысты, ці неадукаваныя.
4
Питон/адказаць/
22.04.2023
Паша-Мерседес его молочный брат

зы: бога нет и вы должны уже понять почему :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031