Знайсці
23.04.2023 / 17:041РусŁacБел

Навукоўцы паспяхова сканструявалі бактэрыі для барацьбы з ракам у мышэй

У найбліжэйшыя гады плануецца правесці выпрабаванні на людзях.

Ілюстрацыйнае фота: pixabay

Даследчыкі са Stanford Medicine зрабілі шматабяцальнае адкрыццё, якое можа прывесці да з'яўлення новых метадаў лячэння раку. Навукоўцы правялі тэсты, падчас якіх яны змянілі геномы скурных мікробаў і бактэрый для барацьбы з ракам. Гэтыя змененыя мікробы былі нанесеныя на хворых на рак мышэй — і пухліны пачалі літаральна знікаць.

Бактэрыя, пра якую ідзе гаворка — Staphylococcus epidermidis — была ўзятая з поўсці мышэй і змененая для вытворчасці бялку, які стымулюе імунную сістэму ў дачыненні да пэўных пухлін. І эксперымент меў ашаламляльны поспех: мадыфікаваныя бактэрыі знішчалі агрэсіўныя тыпы метастатычнага раку скуры пасля акуратнага нанясення на поўсць, а вынікі былі дасягнутыя без прыкметнага запалення.

«Гэта здавалася амаль магіяй, — пракаментаваў Майкл Фішбах, дацэнт кафедры біяінжынерыі ў Стэнфардзе. — У гэтых мышэй на баку раслі вельмі агрэсіўныя пухліны, і мы прызначылі для іх мяккае лячэнне, мы проста ўзялі тампон з бактэрыямі і пацерлі ім поўсць на галаве».

Навуковец прызнаўся, што даследчыкі не адразу паверылі сваім вачам: пухліны знікалі на месцы, адносна далёкім ад месца нанясення бактэрый.

MIT Technology Review назваў падзею сур'ёзным прарывам

У гэтым выпадку навукоўцы выявілі, што клеткі эпідэрмісу стафілакока выклікаюць выпрацоўку імунных клетак з экзатычнай назвай CD8 T, тлумачыць Engaget. Даследчыкі захапілі S. epidermidis для вытворчасці CD8 Т-клетак, накіраваных на выпрацоўку пэўных антыгенаў, звязаных, у прыватнасці, з пухлінамі раку скуры. Калі CD8 Т-клеткі сутыкаліся з адпаведнай пухлінай, яны пачыналі хутка размнажацца і скарачаць яе масу — або ўвогуле цалкам нішчылі пухліну.

Тут важна разумець, што хоць людзі і мышы біялагічна падобныя ў многіх аспектах, але існуе шмат метадаў лячэння, якія дзейнічаюць на мышэй і адначасова не дзейнічаюць на людзей. Пакуль даследчыкі не могуць сказаць, ці выклікае S. epidermidis імунную рэакцыю ў чалавека, хоць наша скура літаральна ўсеяная гэтымі арганізмамі. Калі гэтага не адбудзецца, навукоўцам, магчыма, спатрэбіцца шукаць іншы мікроб, каб змяніць яго на нашу карысць.

Таксама трэба высветліць, ці перанясуцца перавагі ад вынайдзенага метаду лячэння пухлін скуры (які пакуль паказаў эфектыўнасць толькі пры знешнім мясцовым прымяненні) на рак унутраных органаў. Цяпер каманда Стэнфарда кажа, што яны чакаюць пачатку выпрабавання на людзях цягам наступных некалькіх гадоў, хоць спатрэбяцца дадатковыя выпрабаванні — як на мышах, так і, хутчэй за ўсё, на іншых жывёлах.

Сёння ўсё больш увагі прыцягвае вывучэнне біёмаў кішачніка. Але свой асобны свет існуе і на паверхні скуры: з мільёнамі бактэрый, грыбоў і вірусаў, уздзеянне і значэнне для арганізма многіх з якіх яшчэ мае быць высветленае.

Чытайце таксама:

Новы падыход да выяўлення пухлін: навукоўцы шукаюць мікробы і грыбкі

Як мільярды мікраарганізмаў у кішэчніку могуць умацаваць ваша псіхічнае здароўе

Дэрматолаг расказаў, як прадухіліць сухасць скуры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
23.04.2023
Чтобы данный метод помог в лечении людей и, чтобы у людей не было иммуной реакции на бактериофаги бактерий нужно для этих целей брать соотвествующие каждому конкрентному человеку родные для него бактерии. Иначе говоря, те бактерии, которые взяты у одного человека для борьбы с раковыми клетками не подойдут для борьбы с раковыми клетками у другого человека и вызовут иммунную реакцию. Вот поэтому нужно брать бактерии у каждого конкретного человека и модифицировать их для борьбы с раковыми клетками.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера