Знайсці
19.04.2023 / 12:184РусŁacБел

«Ахова здароўя ў Беларусі бясплатная». Пратасевіч аспрэчвае ў судзе памер шкоды і тое, што быў кіраўніком экстрэмісцкіх арганізацый

Раман Пратасевіч 19 красавіка даў паказанні наконт выстаўленага яму раней новага абвінавачання. Сваю віну па новым абвінавачанні ён прызнаў толькі часткова, перадае Sputnik.

 Раман Пратасевіч у судзе 19 красавіка. Скрын відэа

Пратасевіч заявіў, што не прызнае ў поўным абʼёме пазоў у памеры 30 мільёнаў рублёў.

Паводле яго, ён не прызнае суму нанесенай шкоды ў памеры каля 25 мільёнаў рублёў, якая пайшла на аплату супрацоўнікам МУС, МНС, Міністэрства аховы здароўя.

«Тую частку, якая тычыцца ўзмоцненага нясення службы МУС і МНС, я не прызнаю», — сказаў Пратасевіч. Ён часткова прызнаў шкоду, нанесеную Мінтрансу — з-за блакіроўкі транспарту.

«Асабіста я не лічу, што заработныя платы за няўрочны час працы (супрацоўнікаў МУС і МНС) зʼяўляюцца шкодай. Магу прыняць і падтрымаць суму рэальнай шкоды, што тычыцца Мінтранса, і тое часткова», — сказаў Пратасевіч, дадаўшы, што сума ў 30 млн рублёў «некалькі завышана».

Ён таксама заявіў, што не прызнае суму шкоды, палічаную для выплаты Міністэрству аховы здароўя. Сваю пазіцыю ён матываваў тым, што «ахова здароўя ў Беларусі бясплатная».

Раней Пратасевіч прызнаў у поўным абʼёме тыя саставы злачынстваў, якія ставіліся яму першапачаткова, сярод іх — заклікі да захопу ўлады, распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы, абраза вышэйшых службовых асоб — усяго каля васьмі артыкулаў.

Ён заявіў, што згодны з выстаўленым яму абвінавачаннем у тым, што ўдзельнічаў у злачынстве ў складзе групы, але не згодны з тым, што быў кіраўніком NEXTA і «Беларусі галаўнога мозгу» (яны прызнаны беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі фарміраваннямі).

«Я не прызнаю абвінавачанне ў тым, што быў кіраўніком экстрэмісцкіх фарміраванняў, яны такімі былі прызнаны нашмат пазней, калі я выйшаў з іх складу», — сказаў ён.

«Кіраўніком сеткі NEXTA заўсёды быў Сцяпан Пуціла, і гэты медыябізнес належыць яму. Нейкі час я адказваў за пэўны ўчастак працы, але не больш», — патлумачыў суду Пратасевіч.

Ён таксама выказаўся наконт той часткі новага абвінавачання, якое тычылася «БГМ».

«Беларуссю галаўнога мозгу» фармальна кіраваў два ці тры месяцы, канал падкантрольны штабу Ціханоўскай, яго заўсёды кантраляваў Франак Вячорка. Я адказваў за асобны ўчастак часу. Я не быў кіраўніком як у адным, так і ў другім выпадку», — сказаў Пратасевіч падчас допыту.

Ён таксама заявіў, што сам асабіста ніколі не выкладваў у тэлеграм-каналах даныя дзяцей і супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Пратасевічу пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

21 красавіка пракурор запросіць яму тэрмін.

Чытайце таксама:

Прапагандысты спыталі ў Пратасевіча, ці вярнуўся б ён у Беларусь, «калі б цяпер быў беглым за мяжой»

Раман Пратасевіч спрагназаваў, калі скончыцца суд над ім

Пратасевіч пракаментаваў магчымую экстрадыцыю ў Расію Сафіі Сапегі

«Маршруты абмяркоўваліся з Пальчысам, а жаночымі маршамі займалася Касцюгова». Пратасевіч даў паказанні ў судзе

Пратасевічу, Пуцілу і Рудзіку інкрымінуецца не менш за 1586 злачынстваў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
17
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
3
1
даведка/адказаць/
19.04.2023
Здрасьте, с 1994 здравоохранение в РБ бесплатное только для тех, у кого свои лекарства, катетеры, шприцы...
1
Вася/адказаць/
19.04.2023
Так выглядит кринж, если бы он был человеком
1
наіўны/адказаць/
19.04.2023
Олег,  думаецца, могуць даць тое, што патрабуе абвінавачваньне - апраўдальных прысудаў і зьмякчэньняў тут не існуе . Але вось праз самы невялікі час- як варыянт- можа быць амністыя . па-ціхаму. ажно да "зашчыты сьвідітеля". зьмены зьнешнасьці  і пашпартных дадзеных.(хто ведае дакладна лёс Кавалёва-Канавалава?) Альбо - "нада жэ паказаць нівіраятную гуманнасьць самізнаеце каво"- амністыю зробяць наадварот піяр-акцыяй аглушальнай... Словам, дажывём - пабачым...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031