Знайсці
15.04.2023 / 16:33РусŁacБел

У Беларусі ўвялі магчымасць аўтадонарства, можна здаць кроў для самога сябе

У Беларусі 21 красавіка набудуць моц змены ў законе аб донарстве крыві і яе кампанентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. У дакумент дадалі артыкул «Аўтадонарства». Цяпер кожны грамадзянін мае магчымасць за пэўную аплату здаць на захоўванне сваю кроў для ўласных патрэб.

Фота ілюстрацыйнае

Новаўвядзенне дазваляе фізічнай асобе здаць кроў ці яе кампаненты на выпадак, калі самому гэтаму чалавеку ў будучыні можа спатрэбіцца пераліванне. Як пазначаецца, «нарыхтоўка і захоўванне ўласнай крыві робяцца за кошт грамадзяніна». Пры гэтым ніякіх кампенсацый і гарантый такому аўтадонару, у адрозненне ад звычайных, не даюць.

Калі аўтадонару ўласная кроў не спатрэбіцца, яе могуць пераліць іншай асобе, але для гэтага будзе патрабавацца пісьмовая згода донара.

У законе, апублікаваным на Нацыянальным прававым партале, тлумачыцца, што норму ўхвалілі «у мэтах змяншэння рызыкі неспрыяльных наступстваў пералівання крыві». А колькі будзе каштаваць гэтая паслуга, пакуль невядома.

Чытайце таксама:

Унеслі змены ў аплату бальнічных донарам крыві

Два японцы памерлі пасля трансплантацыі органаў у Беларусі. У Японіі завялі крымінальную справу

Наватарскае навуковае адкрыццё паказвае, што мы можам павярнуць смерць назад, прынамсі для жывёл

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031