Знайсці
14.04.2023 / 17:054РусŁacБел

Кітай заявіў, што не будзе прадаваць зброю ніводнаму боку ў расійска-ўкраінскай вайне

Міністр замежных спраў Кітая Цінь Ган заявіў 14 красавіка, што Пекін не будзе прадаваць зброю бакам канфлікту ва Украіне і будзе рэгуляваць экспарт тавараў двайнога прызначэння, піша «Радыё Свабода».

Ган адрэагаваў на занепакоенасць ЗША і іншых краін наконт таго, што Кітай, магчыма, разглядае магчымасць аказання вайсковай дапамогі Расіі, якую Пекін падтрымлівае ў палітычным і рытарычным плане, афіцыйна заяўляючы пра свой нейтралітэт:

«Што да экспарту вайсковай прадукцыі, то Кітай прытрымліваецца асцярожнага і адказнага падыходу», — заявіў Цінь Ган на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з міністаркай замежных спраў Германіі Аналенай Бербак.

«Кітай не будзе пастаўляць зброю бакам канфлікту і таксама будзе кіраваць і кантраляваць экспарт тавараў двайнога прызначэння ў адпаведнасці з законамі і правіламі», — дадаў ён.

Цінь Ган таксама пацвердзіў гатоўнасць Кітая садзейнічаць перамовам па мірным урэгуляванні канфлікту і заявіў, што ўсе бакі павінны заставацца «аб’ектыўнымі і спакойнымі».

Чытайце таксама:

Кіраўніца МЗС Германіі заклікала Кітай паўплываць на Расію для заканчэння вайны

Геапалітычная гульня Кітая: якую ролю выконваюць Пуцін і Лукашэнка?

Макрон: Кітай павінен прыняць меры ў сувязі з тым, што Пуцін размясціў ядзерную зброю ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
китайцы хитры/адказаць/
14.04.2023
Продавать не будет - будет дарить! 
0
Максим Дизайнер/адказаць/
14.04.2023
Уже продали, и давно
15.04.2023
Прямо ниводнаму?)) Да они удавятся за бабки.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031