Знайсці
14.04.2023 / 13:344РусŁacБел

У Беларусі можа з'явіцца і стратэгічная ядзерная зброя — Хрэнін

Міністр абароны падчас размовы з прадстаўнікамі медыя на адным з палігонаў пракаментаваў апошнія навіны вакол размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі.

Віктар Хрэнін. Фота: Мінабароны

«У нас падрыхтаваная тэхніка, самалёты, якія могуць несці ядзерныя боепрыпасы, мы атрымалі сучасны комплекс «Іскандэр», які таксама здольны прымяняць ракеты з ядзернымі боегалоўкамі. На наступным тыдні завершыцца падрыхтоўка адпаведнага падраздзялення ў Расіі, і яно вернецца да нас», — сказаў Віктар Хрэнін.

Таксама ён выказаўся пра імавернасць размяшчэння ў Беларусі і стратэгічнай ядзернай зброі.

«Калі трэба, у нас будзе і стратэгічная ядзерная зброя. І мы ўжо займаемся падрыхтоўкай існуючых у нас пляцовак. І калі варожая рыторыка працягнецца, гэта будзе наступны крок. На сілу мы будзем адказваць толькі сілай. Па-іншаму на Захадзе не разумеюць», — сказаў міністр абароны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
12
0
литератор/адказаць/
14.04.2023
"Ежели глупого человека не побьешь, то на твоей же душе грех. Особливо, ежели за дело..." - А.П. Чехов: "Унтер Пришибеев"
14.04.2023
Ніхто у Еўропе і увогуле ў сьвеце ужо не баіцца ні Расею ні, тым больш, лукашыстскую Беларусь. Украіна, за дапамогай дэмакратычных краін, даб'е Расею і аызваліць Беларусь.
0
Ёсік/адказаць/
14.04.2023
Хрэн табе ў вочы, таварыш Хрэнін, нейкую хрэеь нясе. Рыторыка і стратэгічная ЯЗ, не магу ланчужок пабудаваць. Якая сіла маецца на ўвазе, хто супраць Беларусі прымяняе сілу, растлумачце.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930