Знайсці
06.04.2023 / 12:445РусŁacБел

Задзейнічана 500 інструктараў. Мінабароны расказала аб падрыхтоўцы расійскіх вайскоўцаў у Беларусі

Начальнік Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл генерал-маёр Аляксандр Бас распавёў пра тое, як праходзіць падрыхтоўка расійскіх вайскоўцаў на беларускіх палігонах. Рэгіянальная групоўка войскаў была разгорнута восенню мінулага года.

Аляксандр Бас. Фота: Мінабароны

«Навучаннем і падрыхтоўкай падраздзяленняў рэгіянальнай групоўкі войскаў займаецца больш за 500 беларускіх інструктараў. Яны маюць высокі ўзровень неабходных практычных навыкаў і ведаў. Гэты факт пацверджаны водгукамі расійскіх калег і вынікамі кантрольных заняткаў», — заявіў Бас.

Трэба адзначыць, што такую ж колькасць беларускіх вайсковых інструктараў згадваў падчас выступу з пасланнем народу і парламенту Аляксандр Лукашэнка.

Бас дадаў, што падрыхтоўка вядзецца на шэрагу палігонаў і ўчасткаў мясцовасці. Паводле яго слоў, у краіне створаны сучасная вучэбна-матэрыяльная база, трэнажорныя комплексы.

«Трэніровачны працэс заснаваны на сучасных формах і спосабах вядзення баявых дзеянняў. Створаны выдатныя бытавыя ўмовы. Сам працэс падрыхтоўкі заснаваны на вопыце вядзення баявых дзеянняў у ходзе спецыяльнай ваеннай аперацыі, мы адаптуем гэты вопыт і ўжываем для навучання асабовага складу, які ўваходзіць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў», — сказаў ён.

«Ажыццяўляецца падрыхтоўка як па асобных спецыяльнасцях, так і дзеяннях у складзе малых груп. Акцэнты робім на ўзаемазамяняльнасць, валоданне большасцю відаў узбраення, вядзенне баявых дзеянняў на любой мясцовасці, у тым ліку ў гарадскіх умовах, з выкарыстаннем БПЛА розных тыпаў і іншых сучасных узораў узбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі», — дадаў ён.

Расія перакінула з палігона пад Баранавічамі каля 1000 вайскоўцаў — разведка Брытаніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9
06.04.2023
да не так! сначала сало, потом бульбу!


0
Ганьба/адказаць/
06.04.2023
Вучаць ахоўваць стэлы.
06.04.2023
Тор, слухайце. Ну это же старая добрая традиция. Когда ничего не понимаешь, то надо поумнее об этом сказать.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031