Знайсці
30.03.2023 / 18:055РусŁacБел

«Без вас у канчатковым рахунку наша гульня не мае значэння». Капітан зборнай Беларусі па футболе выказаўся пра апошнія матчы

Капітан зборнай Беларусі па футболе Яўген Яблонскі па выніках дзвюх апошніх правальных гульняў каманды звярнуўся ў інстаграме да заўзятараў.

Паводле футбаліста, ён разумее, якое глыбокае расчараванне пакінулі гэтыя два матчы. На яго думку, «мы маглі і павінны былі выціснуць больш», але «ў выніку далі толькі падставу для размоў і негатыўных эмоцый».

Негатыўныя эмоцыі Яблонскі трактуе як паказчык таго, «што вам неабыякавая нацыянальная каманда», а злосных каментатараў ён, як сцвярджае, таксама разумее.

«Я спадзяваюся, вы знойдзеце ў сабе сілы застацца з камандай і працягнуць яе падтрымліваць (калі не — разумею). Таму што без вас, у канчатковым рахунку, наша гульня не мае значэння. Нават калі вам здаецца інакш», — адзначыў футбаліст.

У першых адборачных матчах да чэмпіянату Еўропы па футболе 2024 года зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева без сур'ёзнай барацьбы саступіла абодвум сапернікам — зборнай Швейцарыі (0:5) і зборнай Румыніі (1:2).

Чытайце таксама:

Зборная Беларусі па футболе прайграла і «галоўную гульню». Гэтым разам румынам

Галоўны трэнер зборнай: У паразе ад Швейцарыі 0:5 нічога страшнага няма

Гаспадар у беларускім футболе новы, а вынікі старыя. Беларусь — Швейцарыя — 0:5

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
30
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Андрусь/адказаць/
30.03.2023
Няўжо ў гэтай групы пасля падзелу спартоўцаў на "правільных" і "экстрэмістаў" яшчэ засталіся заўзятары? Ці яны ўсе ва Уруччы ў ведамасных кватэрах жывуць? 
30.03.2023
Выбачайце мяне спартоўцы, але пасля 2020 я перастаў быць заўзятарам лукашэнаўскага спорту, менавіта так, не беларускага, а лукашэнаўскага спорту. Калі маіх спартоўцаў ды мой народ катуе лукашызм, я не маю ніякага права наведваць стадыён ці навогул жадаць нейкай перамогі камандзе якая прадстаўляе карнікаў ды кляты лукашызм. Не маю ніякага права жадаць посьпехаў лукашызму і пасля лютага 2022. Для мяне спорт у Беларусі памёр. Жадаю посьпехаў толькі тым спартоўцам якія пакінулі лукашызм і выступаюць за іншыя клубы ды краіны, акрамя Масковіі. Пакуль існуе лукашызм, пакуль ідзе вайна, пакуль катуюць мой народ я не маю ніякага права глядзець ды хварэць за сборную якая не мае ні нацыянальнага сцяга, ні герба, ні гімна, і не прадстаўляе краіну і народ, а прадстаўляе фашыстскі ды бальшавіцкі ябацькастан ды смактуе дупу лукаваму чорту.
30.03.2023
Не ведаў, што пресмыкающиеся ўмеюць у футбол.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера