Знайсці
29.03.2023 / 10:442РусŁacБел

Пракурор падаў апеляцыйны пратэст на прысуд па «справе «Вясны». Ён патрабуе большыя тэрміны

Пракурор выступіў з апеляцыйным пратэстам на прысуд суда Ленінскага раёна Мінска ад 3 сакавіка, якім траім палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» прызначаны жорсткія тэрміны ад 7 да 10 гадоў калоніі. Пра гэта паведаміў у лісце на волю асуджаны да дзевяці гадоў калоніі Валянцін Стэфановіч, піша «Вясна».

Алесь Бяляцкі, Уладзь Лабковіч і Валянцін Стэфановіч. Фота: БелТА

Аляксандр Кароль прасіў большыя на два гады кожнаму тэрміны зняволення і больш буйныя штрафы, але суддзя Марына Запаснік вынесла іншы прысуд. Дата разгляду пратэсту пакуль невядомая.

3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прызначыла заснавальніку праваабарончага цэнтра «Вясна» і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму 10 гадоў калоніі, намесніку старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі, каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і юрысту Уладзіміру Лабковічу — 7 гадоў калоніі, праваабаронцу «Вясны» Дзмітрыю Салаўёву — 8 гадоў калоніі завочна.

Іх прызналі вінаватымі паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за «фінансаванне пратэстаў» у 2020 годзе і паводле ч. 4 арт. 228 КК за «кантрабанду наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай». Усім, акрамя Алеся Бяляцкага, таксама прызначылі штраф памерам тры тысячы базавых велічынь (111 000 беларускіх рублёў), старшыні «Вясны» прызначылі, як і прасіў пракурор, пяць тысяч базавых велічынь штрафу (185 000 рублёў).

Таксама пастанавілі спагнаць у салідарным парадку з Бяляцкага, Стэфановіча, Лабковіча і Салаўёва суму памерам 752 438 рублёў 62 капейкі (гэта амаль 297 650 даляраў), якую яны нібыта «здабылі злачынным шляхам» праз «кантрабанду арганізаванай злачыннай групай». Менавіта гэтая сума фігуравала ў абвінавачанні паводле ч. 4 арт. 228 Крымінальнага кодэкса.

Падчас суда іх рукі былі ўвесь час у кайданках за спінай. Праваабаронцы не прызналі сваёй віны.

«Думаю, што ім не спадабаліся нашы тэрміны, лічаць іх занадта мяккімі», — піша Валянцін Стэфановіч.

Чытайце таксама:

10 гадoў. Вынесены прысуд нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму

Што цяпер з Нобелеўскай прэміяй Алеся Бяляцкага?

«Было 17 варыянтаў нобелеўскай лекцыі». Вялікае інтэрв'ю Наталлі Пінчук аб прэміі і каханні

«Дабро і праўда павінны ўмець абараняць сябе». Нобелеўская прамова Алеся Бяляцкага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
17
0
Эўропа згніла/адказаць/
29.03.2023
Гэта сапраўдны садызм, гэта злачынства супраць чалавечнасці, гэта ўжо не фігуральна, а літэральна сталінскія рэпрэсіі, а эўропа маўчыць і нічога абсалютна нічога акрамя заяў не робіць.
0
Ядвига/адказаць/
29.03.2023
Эўропа згніла, ага, она так обеспокоена, что аж прям кушать не может
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930