У Стаўрапалі знойдзены застрэленым Герой Расіі, які ўдзельнічаў у вайне ва Украіне ў 2014 годзе
Цела Героя Расіі Дзмітрыя Лісіцкага з агнястрэльным раненнем было знойдзена каля 10 раніцы 26 сакавіка ў яго кватэры ў Стаўрапалі, паведаміла сёння «База».
Пра смерць Лісіцкага ўкраінскія СМІ напісалі ўчора. Яны расказалі пра гэта як пра «ліквідацыю» і «помсту за Ілавайск».
«Сёння ўкраінскія воіны зноў адпомсцілі за Ілавайск — ліквідавалі камандзіра 1-га батальёна 247-га дэсантна-штурмавога палка Дзмітрыя Лісіцкага», — 26 сакавіка напісаў украінскі журналіст Юрый Бутусаў.
«База» сёння выказала іншую версію: нібыта падпалкоўнік Дзмітрый Лісіцкі скончыў жыццё самагубствам.
Дзмітрый Лісіцкі камандаваў 1-м дэсантна-штурмавым батальёнам 247-га дэсантна-штурмавога палка. Ён ваяваў у Абхазіі, Чачні, Югаславіі, Украіне і інш., а ў 2015 годзе за Ілавайск атрымаў званне Героя Расіі.





