Знайсці
16.03.2023 / 22:145РусŁacБел

Парламент Малдовы канчаткова прагаласаваў за змену малдаўскай мовы на румынскую

Рашэнне прымалі не больш за дзве хвіліны.

Фота: pixabay

Парламент Малдовы 16 сакавіка ў другім чытанні канчаткова прыняў закон аб паўсюднай замене словазлучэння «малдаўская мова» на «румынская мова». 

Трансляцыя гэтага пасяджэння была апублікаваная ў афіцыйным акаўнце малдаўскага парламента ў фэйсбуку.

Цяпер ва ўсіх нарматыўных дакументах краіны такія паняцці як «малдаўская мова», «родная мова», «дзяржаўная мова» і «афіцыйная мова» стануць фармулявацца як «румынская мова».

Мяркуючы па трансляцыі, гэтае рашэнне было прынятае без абмеркаванняў і менш чым за дзве хвіліны.

Раней мы ўжо пісалі і падрабязна тлумачылі, чаму Малдова вырашыла пайсці на такі крок.

Чытайце таксама:

Чаму Малдова адмаўляецца ад малдаўскай мовы

Крэмль распрацаваў план па падпарадкаванні Малдовы, падобны да беларускага сцэнара

Малдова пачынае паціху выходзіць з СНД

Кейс Малдовы. Як адна з найбяднейшых краін Еўропы атрымала статус кандыдата ў ЕС?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
Петро/адказаць
17.03.2023
Ну што ж - трэба чакаць абвастрэньня Прыднястроўя. Актывізацыі рускіх. Аддзяленьня прыднястроўя - класіка
1
га́ньба ці ганьба́ ?/адказаць
17.03.2023
вось стане С(не саня, а свелана) прэзідэнтшчыцай, то якая мова будзе ў нас?
0
Алек. Ру/адказаць
17.03.2023
Ну, захарава зноу́ плявацца пачне
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031