Знайсці
23.02.2023 / 18:182РусŁacБел

Малдова пачынае паціху выходзіць з СНД

Кіраўнік МЗС Малдовы Ніку Папэску абвясціў пра выхад краіны з Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Міністр адзначыў, што паколькі Малдова ўзяла курс на ўступленне ў Еўрасаюз, то «выхад з СНД працягнецца».

Міністр замежных спраў Малдовы Ніку Папеску ў Бруселі. Фота: AP Photo/Virginia Mayo

Спачатку краіна скасуе некалькі дзясяткаў пагадненняў, заключаных у межах Садружнасці:

«Пачынаем дэнансацыю пагадненняў у межах СНД. Мы дапоўнім і апублікуем гэты спіс. Толькі паводле лініі МУС дэнансуем каля 20 пагадненняў».

Міністр адзначыў, што гэтыя дакументы «не актуальныя, або не працуюць, або іх не выкарыстоўваюць, або яны працуюць супраць інтарэсаў Малдовы»:

«Малдова далучыцца да Еўрасаюза, і ў яе абсалютна іншыя мэты замежнай палітыкі. Відавочна, што выхад з СНД або скасаванне гэтых пагадненняў, несумяшчальных з нашымі абавязаннямі, працягнецца».

Агулам, па словах Ніку Папэску, Малдова — удзельніца каля 330 пагадненняў у межах СНД.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Малдовы: Краіна можа ўступіць у вайсковы блок

Малдова ўпершыню перастала купляць расійскі газ

Малдова спыняе вяшчанне расійскіх і прарасійскіх каналаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
41
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0
23.02.2023
У каго Міністр замежных спраў Малдовы Ніку Папеску скраў піджак? Рукавы трэба каб былі на 10 сантыметраў карацейшыя.
0
Реалистка/адказаць/
24.02.2023
Правильно👏👏👏
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031