Каталіцкую парафію ў Радуні змусілі вярнуць на шыльду імя Леніна
У Радуні (Гродзенская вобласць) на браме касцёла Маці Божай Ружанцовай была размешчана шыльда з надпісам на беларускай і польскай мовах, прычым, у польскім варыянце вуліцу «пераназвалі» з «Леніна» ў «Касцёльную», паведамляе «Хрысціянская візія».
Пралукашэнкаўскія актывісты абурыліся гэтым. Яны пісалі ў сваіх пабліках абураныя паведамленні з абразамі, ненарматыўнай лексікай і распальваннем варожасці ў дачыненні да каталіцкіх святароў:
«Б***ь. Даўно вядома, што ксяндзы — гэта ворагі нашай краіны, амаль усе яны змагарылі ў 2020 годзе, дык чаму ж гэтыя пачвары дагэтуль прапаведуюць у Беларусі?! (…) З сярэднявечча вядома, што каталіцызм на нашых, спрадвечна рускіх праваслаўных землях — гэта зло! Ксяндзы заўсёды ненавідзелі нас — рускіх. Ці не пара выгнаць усю гэтую прапольскую, пралітоўскую брыду з цэркваў і прызначыць туды беларусаў, г. зн. рускіх па паходжанні?» — казалася ў адным з допісаў.
Учора актывісты пахваліліся сваім поспехам: «імя Уладзіміра Ільіча вярнулася на сваё законнае месца».






паздлауляю с луске плезидентщице
Па перапісу насельніцтва 8% насельніцтва этнічныя рускія ,большасць з іх за лукашэнку
Гэта амаль палова яго, 20 адсоткавага лохтарату....
5ая калона, якая нам кажа "ой і так добра, навошта вам адзіная дзяржаўная мова, нам і так добра, вось хацім на рюской, на ёй і размаўляем" (а іншую яны і не ведаюць)