Знайсці
16.03.2023 / 13:371РусŁacБел

Ці можна прыйсці на працу крыху пазней, калі затрымліваешся па вечарах

Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны растлумачыў, ці можа работнік спазняцца на працу, калі сыходзіць з яе пазней, распавялі ў Мyfin.by.

Калі працоўны дзень пачынаецца з 8:00, а работнік прыходзіць у 7:40, то ніякай перапрацоўкі ў яго няма. А вось спазненні ўлічваюцца, тлумачаць спецыялісты. Да таго ж, «больш ранні прыход на працу не дае работніку права сысці раней».

«Сыход з працы раней устаноўленага часу яе заканчэння — парушэнне працоўнай дысцыпліны (дысцыплінарная правіна)», — паведамілі ў Дэпартаменце. Наймальнік не абавязаны аплачваць працу за межамі працоўнага часу работніка, калі яна праведзеная па ініцыятыве работніка без ведама наймальніка. Больш за тое, калі з улікам устаноўленага рэжыму працы супрацоўнік фактычна адпрацуе меншую колькасць часу, наймальнік мае права не аплачваць неадпрацаваны час.

«Нельга спазняцца на працу, нават калі потым вы сыходзіце пазней», — рэзюмавалі ў ведамстве.

Чытайце таксама:

Ніякай бяссонніцы: прапануем метад, з якім вы можаце заснуць за хвіліну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3
1
Аканом/адказаць/
16.03.2023
Нельга спазняцца на працу. Ёсць распарадак дня, вось і трымайцеся яго. Сыходзіце з працы пазней ? Вашая праблема, значыць кепска працуеце, не ўпраўляецеся ў прызначаны час, будзеце звольнены за неналежнае выкананне працоўных абавязкаў... А хто задаў пытаньне? яго таксама праверыць трэба.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031