Знайсці
16.03.2023 / 11:234РусŁacБел

Лукашэнка праводзіць нараду па эканоміі бюджэтных сродкаў

Эканомія бюджэтных сродкаў стала тэмай нарады ў Аляксандра Лукашэнкі, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Тэма сённяшняй размовы — эканомія бюджэтных сродкаў. І не толькі бюджэтных. Калі мы часам эканомім бюджэтныя сродкі, то з'яўляюцца, як у савецкія часы іх называлі, нейкія падснежнікі. То мы людзей дзесьці трымаем на вытворчасці, а яны працуюць на бюджэтныя арганізацыі. То мы выкарыстоўваем транспарт небюджэтных арганізацый, і выкарыстоўваем гэты транспарт для вырашэння пытанняў бюджэтнага характару. Ну а дакладней, ніякія пытанні не вырашаюцца ў бюджэтным плане, а начальнікі патрабуюць аўтамабілі з падначаленых прадпрыемстваў дзяржаўнай і прыватнай формы ўласнасці, каб вырашаць нейкія асабістыя пытанні. Гэта па той інфармацыі, якую я атрымліваю апошнім часам», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што гаворка ідзе аб эканоміі сродкаў. «Вядома ж, перш за ўсё бюджэтных сродкаў. Іх трэба накіроўваць туды, куды трэба. Гэта грошы народныя. Прадпрыемствы іх плацяць, і людзі падаходны падатак плацяць. Гэта народныя грошы. І гэтыя грошы павінны выкарыстоўвацца на патрэбы нашых людзей», — заявіў ён.

У ліку ўдзельнікаў нарады — кіраўнік спраў прэзідэнта Юрый Назараў, кіраўнік Адміністрацыі Ігар Сяргеенка, старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў, віцэ-прэм'ер Пётр Пархомчык, губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын і міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Алек. Ру/адказаць/
16.03.2023
Бесплатный рецепт, І не праводзіць халяу́ныя камунячыя сходкі за бюджэтны кошт
0
дракула/адказаць/
16.03.2023
"І гэтыя грошы павінны выкарыстоўвацца на патрэбы нашых людзей», — заявіў ён."
красауцау
16.03.2023
Турчин в финансах разбирается так, как и в апельсинах.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031