Знайсці
16.03.2023 / 00:0317РусŁacБел

Мінскае метро акупляецца толькі на 46% — Мінтранс

Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка заявіў, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, што пасажыры Мінскага метрапалітэна не аплачваюць і паловы выдаткаў на яго працу.

«Калі казаць пра эфектыўнасць працы Мінскага метрапалітэна, мы разумеем, што тарыфы на метро альбо гарадскі электрычны транспарт сёння нясуць сацыяльна значную нагрузку. Таму з пункту гледжання акупнасці паездкі — гэта 46% на сённяшні момант ад кошту выдаткаў», — сказаў Аўраменка.

Праўда, гэта не спецыфічна беларускі феномен.

«Вядома, ва ўсім свеце — мы вывучалі тэму метрапалітэна — ён датуецца практычна ўсюды дзяржавай. Таму што на самаакупнасць вельмі складана выйсці пры тых выдатках, якія нясе метрапалітэн, і той сацыяльнай функцыі, якую выконвае пры перавозцы пасажыраў. Таму што ў горадзе асноўны аб'ём перавозкі пасажыраў — гэта метрапалітэн», — адзначыў чыноўнік.

Чытайце таксама:

На станцыі метро «Кастрычніцкая» прайшлі вучэнні

Каля плошчы Бангалор у Мінску хутка пачнуць будаваць метро

Метрапалітэн закупіць сем новых цягнікоў «Масква» для трэцяй лініі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
9
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
0
0
Аканом/адказаць/
16.03.2023
Марнатравец, 1) калі гэта інвестыцыі ў інфраструктуру, дык інвестар чакае атрымаць прыбытак, і атрымлівае яго, а метрапалітэн у той жа час чамусьці застаецца ў прагары на 56%. Давайце ў вас, напрыклад, пачнуць укладаць інвестыцыі, як у інфраструктуру для прыцягненьня нечага бізнэса, і вы з гэтай задачай будзеце цудоўна ўпраўляцца, бізнэс пацягнецца й будзе задаволены, але вы пры гэтым будзеце заставацца без грошаў, галодны й у блохах... 2) Калі праз падвышэньне коштаў на квіткі ў метро зробіцца больш прасторна, дык эфект не зьнікне, эфект будзе ва ўтульнасьці ды камфорце пасажыраў, што ў сваю чаргу падвысіць прыцягальнасьць для бізнэсу, які плоціць падаткі... Камфорт каштуе грошаў, гэта таксама тавар. 3) Не я вызначаю, хто па важнай справе едзе ў метро, а хто не. Кожны сам вырашыць, ці каштуе ягоная патрэба ехаць у метро затрачаных на паездку грошаў. Дзеля пустога людзі спыняць ездзіць і плаціць за паездку, не паедуць, ашчадзяць грошы, пакінуць у гаманцы на больш важную патрэбу. То бок пачнуць думаць. А бясплатна, дык чаму б не праехацца, а пэўным і чужыя кішэні ў натоўпе памацаць. :))
0
Марнатравец/адказаць/
16.03.2023
Аканом, 1) інвестыцыі могуць быць і ўскосныя, як у гэтым выпадку. А калі манетызаваць ўсё, каб непасрэдна прыносіла даход, тады можна зрабіць і ўсе дарогі платнымі, і тратуары таксама (бо чаго іх бясплатна будаваць), і пешаходныя пераходы, і ўсё-ўсё, амаль што па заветах анкапаўцаў (амаль што - толькі таму, што наша размова не датычылася прыватызацыі). 2) калі пасажыраў стане меней, то знізіцца і выручка, што як мінімум частку эфекту ад падвышэння цэнаў з'есць. Таму давядзецца зноў павышаць цэны (і так па кругу), або радзей пускаць цягнікі (а гэта паніжэнне камфорту, тыя ж самыя запоўненыя вагоны). Да таго ж меншы пасажырапаток значыць меншую эфектыўнасць рэкламы ў метро (і адпаведнае паніжэнне даходаў), меншую прыцягальнасць гандлевых кропак на станцыях (і паніжэнне даходаў ад арэнды), а гэта ўсё кампенсаваць чым? Так, новым падвышэннем. 3) І што, тэлепартавацца будуць? Хто купіць па новых цэнах праязны, той напэўна тады будзе эканоміць дзесьці яшчэ, бо пехам з Каменнай Горкі на Ўручча не пойдзеш. Хто адмовіцца ад метро, той, верагодна, будзе больш ужываць машыну, калі яна ўжо ёсць. Прывітанне смог і коркі.
0
Аканом/адказаць/
16.03.2023
Марнатравец, 1) а дарогі й цяпер платныя, для замежнікаў і, вядома ж, для іхнага бізнэсу. :) То бок, ужо зрабілі, раней, чым вам прыйшло гэта да розуму, чакаць ня сталі. Але й для сваіх грамадзянаў дарогі таксама не бясплатныя, зь іхных карыстальнікаў спаганяюць дарожны падатак, жывымі грашыма... То бок за дарогі плоцяць... А што такое "дарога" па-вызначэньні ? Гэта праезная частка з ходнікамі й узбочынай... То бок, і ходнікі з узбочынай манетазаваныя насамрэч ! Дык што ня так ? З чым вы ня згодныя ? Вы шакаваны, даведаўшыся, як яно насамрэч ? :) 2) прыбытак не зьнізіцца, усталюецца баланс, калі зьмяншэньне пасажырапатоку будзе кампенсавана коштам праезду, кампенсавана праз кошт. 3) Тэлепартавацца ніхто ня будзе, проста будуць разьлічваць свае транспартныя выдаткі. На дарогах узрасьце колькасьць машын ? Гэта не павінна палохаць, за дарогі ж таксама бярэцца, як мы вызналі, плата. А калі дарожны падатак уключыць у кошт паліва (як робяць суседзі), дык і тут карыстальніку будзе прадастаўлена права выбара... Бо, цяпер выбара няма, ваша машына будзе год стаяць у гаражы, а дарожны падатак за год з вас спагоняць, хаця паслугу вы не атрымлівалі, дарогамі не карысталіся... 4) Падсумуем высновы ? Высновы простыя, трэба падымаць кошт за праезд на метро. :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031