Знайсці
15.03.2023 / 15:00РусŁacБел

Мінчуку далі тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у дзвюх акцыях пратэсту ў 2020 годзе

На тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе дапаможны рабочы аднаго з мінскіх прадпрыемстваў Юрый Працкевіч, піша «Вясна».

Справа разглядалася 27 лютага ў судзе Партызанскага раёна Мінска. Суддзя — Міхаіл Макарэвіч.

Працкевіча затрымалі 18 снежня 2022 года і да суда змясцілі ў следчы ізалятар.

Па матэрыялах абвінавачання, Юрый Працкевіч двойчы браў удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, а таксама пацягнулі парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Так, у першым выпадку ён рухаўся па праезнай частцы вуліцы Даўгабродскай у складзе калоны працаўнікоў прадпрыемстваў, у другім выпадку па праспектах Незалежнасці і Пераможцаў.

Быў апазнаны па адзенні, а затым у ягоным тэлефоне следчыя знайшлі фотаздымкі з акцый пратэсту.

У судовым пасяджэнні сваю віну Працкевіч прызнаў цалкам.

Суд пакараў яго трыма гадамі «хатняй хіміі».

Мужчына быў вызвалены ў зале суда.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031