Знайсці
15.03.2023 / 13:41РусŁacБел

У Мінску пачалі судзіць палітвязня, якога трымалі ў СІЗА больш за 2,5 года

Палітвязень Ілья Шапаткоўскі знаходзіцца ў СІЗА ўжо 2 гады 7 месяцаў і 12 дзён. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 357 КК («Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам»), паведамляе «Вясна».

Ілья Шапаткоўскі ў 2020 годзе браў актыўны ўдзел у працы выбарчага штаба Віктара Бабарыкі і ўзначальваў аддзел верыфікацыі подпісаў.

Быў затрыманы 4 жніўня 2020 года, яго спачатку змясцілі пад варту ў межах крымінальнай справы па «эканамічным» артыкуле. Аднак у канцы 2021 года артыкул змянілі на іншы — ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса («Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»).

Паводле следства, «абвінавачваны адказваў за дэструктыўны інфармацыйны парадак, размяшчаў медыяматэрыялы, накіраваныя выключна на нанясенне шкоды рэпутацыі дзяржаўных органаў, праваахоўнага блока і прадстаўнікоў улады. Мэта — закласці зерне сацыяльна-палітычнага супрацьстаяння ў грамадстве. 

Ён актыўна падзяляў ідэі злачынных фармаванняў і спрыяў ім у дасягненні пазначаных мэт шляхам забеспячэння інфармацыйнага суправаджэння, культываваў і прапагандаваў у грамадстве пратэсныя настроі».

Сёння ў Мінгарсудзе пачалі разглядаць справу палітвязня. Працэс вядзе суддзя Наталля Бугук.

Падтрымайце Ілью: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ілья Уладзіміравіч Шапаткоўскі.

У Мінску затрымалі былога супрацоўніка СТБ Дзмітрыя Баяровіча і яго жонку ВІДЭА

Затрыманні і ператрусы ідуць у Бабруйску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
25
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031